Знайсці
03.11.2018 / 08:5413РусŁacБел

Жыхар Вілейкі падсадзіў на наркотыкі дзвюх 15-гадовых і займаўся з імі сэксам

Следчы камітэт завяршыў расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні да 29-гадовага жыхара Вілейкі. Яго абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведамляе СК.

Абвінавачаны быў затрыманы ў маі.

Зазначаецца, што мужчына, выкарыстоўваючы адмысловае абсталяванне, вырошчваў каноплі на прысядзібным участку і высушваў расліны для наркасыравіны з мэтай збыту.

Фота СК

У доме, гаражы і іншых месцах былі выяўленыя розныя матэрыялы, прадметы і прыстасаванні для вырошчвання, фасоўкі забароненых рэчываў. Канфіскавалі каля чатырох кілаграмаў марыхуаны, а таксама макавую саломку, гашышны алей, якія змяшчаюць асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы грыбы і альфа-PVP.

Следства выявіла іншыя факты супрацьпраўных дзеянняў затрыманага.

Так, падлеткам, якія прыходзілі да яго ў госці, неаднаразова прапаноўваў спіртныя напоі і наркатычныя сродкі. Ён схіліў іх да сістэматычнага ўжывання марыхуаны.

Ведаючы аб 15-гадовым узросце дзвюх мясцовых жыхарак і грэбуючы іх палавой свабодай і недатыкальнасцю, уступаў з імі па ўзаемнай згодзе ў палавыя зносіны.

Справа перададзена ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930