Знайсці
02.11.2018 / 20:507РусŁacБел

Замірэнне ў малочнай вайне: Рассельгаснагляд здымае санкцыі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ (Рассельгаснагляд) ад 3 лістапада 2018 года адмяняе часовыя абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў. Гэта ААТ «Мілкавіта» і тры прадпрыемствы ААТ «Бабуліна крынка» - філіял «Быхаўскі», філіял «Слаўгарадскі» і цэх па вытворчасці сыроў г.п. Бялынічы.

Ва ўсіх выпадках гаворка ідзе аб зняцці абмежаванняў на пастаўкі масла, сыру, тварагу і тварожнай прадукцыі, сухой малочнай сыроваткі.

Паведамляецца, што такое рашэнне Рассельгаснагляд прыняў па выніках двухбаковых кансультацый, а таксама з улікам прадстаўленай інфармацыі і гарантый Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Адзначаецца, што прадукцыя, якая будзе пастаўляцца ў Расію, мае быць вырабленая не раней за 3 лістапада 2018 года, а таксама суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера