Знайсці
02.11.2018 / 18:338РусŁacБел

Пуцін хоча вярнуць расійскай ваеннай выведцы савецкую назву ГРУ

Уладзімір Пуцін прапанаваў вярнуць расійскай ваеннай выведцы назву ГРУ — Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генштаба УС РФ, піша РІА Навіны.

«Незразумела, куды знікла слова «разведвальнае»- Галоўнае разведвальнае ўпраўленне, трэба было б аднавіць», - заявіў Пуцін пад апладысменты, віншуючы ветэранаў і супрацоўнікаў службы з надыходзячым стагоддзем утварэння ваеннай выведкі.

Галоўнае ўпраўленне Генеральнага штаба УС РФ было створана ў 2010 годзе, пасля перайменавання Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба. Кіраўнік ведамства - генерал-палкоўнік Ігар Корабаў.

ГРУ, як і КГБ, было злавесным сімвалам спецслужбаў савецкай імперыі. Гісторыю ГРУ і яго асноўныя заняткі апісаў у рамане «Акварыум» пісьменнік Віктар Сувораў, былы супрацоўнік гэтай спецслужбы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930