Знайсці
02.11.2018 / 17:1654РусŁacБел

Лукашэнка: Увесну губернатары мне даложаць аб развіцці авечкагадоўлі

Вясной 2019 года старшыні аблвыканкамаў даложаць кіраўніку дзяржавы, як выконваецца яго даручэнне аб развіцці авечкагадоўлі ў краіне. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас наведвання унітарнага вытворчага прадпрыемства «Віцебскі футравы камбінат», піша sb.by.

Не ўсе беларускія рэгіёны прыдатныя для высокаэфектыўнага земляробства і раслінаводства. Вырошчванне авечак - выдатная альтэрнатыва беднай зямлі. А таксама - ўласная сыравіна для футравай галіны Беларусі, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Усё гэта дазваляе пазбегнуць мноства сённяшніх праблем:

- Мы пакуль фіксуем жудасную карупцыю ў сферы вытворчасці і перапрацоўкі скур.

У тым ліку і для прадухілення гэтага я даручаў раней распрацаваць і прапанаваць меры па развіцці авечкагадоўлі ў нашай краіне. Час ужо разабрацца з гэтым, я адчуваю, што аграрыі ў гэтым недапрацоўваюць. Асабліва ў Віцебскай вобласці, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ад 2014 года праводзіцца мадэрнізацыя Віцебскага футравага камбіната пад вытворчасць футра і швейных вырабаў з яго. На плошчах прадпрыемства арганізавана сучасная вытворчасць па перапрацоўцы 300 тысяч аўчын і 250 тысяч футраў пушной сыравіны ў год.

Камбінат - разам з яшчэ адным прадпрыемствам вобласці, ВА «Энергакамплект» - аказаў найбольш станоўчы ўплыў на інвестыцыйную дзейнасць у рэгіёне. Выкарыстанне ім інвестыцый павялічылася ў фактычных цэнах да ўзроўню студзеня-верасня 2017 года ў два з паловай разы. Пры гэтым створана каля 300 новых працоўных месцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера