Знайсці
02.11.2018 / 07:533РусŁacБел

У БДУ сёння адкрываецца аўдыторыя са стэндамі народных паэтаў і пісьменнікаў Беларусі. 17 персаналій

Аўдыторыя «Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі» з’явіцца ў БДУ. Урачыстая цырымонія адкрыцця адбудзецца сёння на філфаку. Пачатак а 12.00. Яе ўдзельнікамі стануць рэктар універсітэта Андрэй Кароль, дэкан факультэта Іван Роўда, выкладчыкі і студэнты БДУ. У якасці гасцей запрошаны родныя і блізкія народных пісьменнікаў, піша Звязда.

У аўдыторыі размешчана 17 персанальных стэндаў класікаў беларускай літаратуры. Менавіта столькі культурных дзеячаў за ўсю гісторыю беларускай літаратуры былі ўдастоены званняў «Народны паэт Беларусі» і «Народны пiсьменнiк Беларусi». У дызайнерскім стылі аформлена ключавая інфармацыя аб жыцці і дзейнасці пісьменнікаў.

Кабінет стане не проста мемарыяльным комплексам памяці, але і інавацыйнай пляцоўкай для педагагічнай дзейнасці. Навучальны працэс будзе праходзіць з выкарыстаннем новых інфармацыйных тэхналогій. На стэндах размешчаны QR-код, які дазваляе студэнту пераходзіць на сайт пра народнага пісьменніка. Электронны рэсурс складаецца з 17 тэматычных раздзелаў. Іх напаўненне ажыццяўляюць вучоныя і выкладчыкі філалагічнага факультэта. Карыстальнік зможа атрымаць дэталізаваную, вывераную навуковую інфармацыю, пазнаёміцца з малавядомымі бібліяграфічнымі звесткамі, дакументальнымі архіўнымі матэрыяламі, спісам твораў пісьменнікаў.

Звання «Народны паэт Беларусі» ўдастоены: Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанка, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін. Звання «Народны пiсьменнiк Беларусi» ўдастоены: Кандрат Крапіва, Міхаіл Лынькоў, Іван Мележ, Іван Шамякін, Андрэй Макаёнак, Васіль Быкаў, Янка Брыль, Іван Чыгрынаў і Іван Навуменка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера