Даслаць навіну
Знайсці
01.11.2018 / 22:48 7

З'явілася версія, хто заменіць Капскага ў БАТЭ

Пра гэта намеснік гендырэктара ФК БАТЭ ў сярэдзіне «нулявых» Уладзімір Алейнікаў расказаў у інтэрв'ю з карэспандэнтам «Прэсбола» Уладзімірам Пірагом.

«Успамінаючы апошнюю гутарку з Толем за тры дні да яго смерці, мяркую, што гэта будзе сын Андрэй, — сказаў Алейнікаў, адказваючы на пытанне, хто заменіць Капскага на пасадзе кіраўніка клуба. — А тады, стары дурань, я наогул не зразумеў, што на яго найшло? Сорак хвілін па тэлефоне - ніколі так доўга не казалі. Пяць-дзесяць, а часам і хвіліны хапала - калі лаяцца. І галоўнае, ні слова пра футбол!… Сем'і, дзеці, унукі - і ні разу пра сваё здароўе».

Старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі памёр 22 верасня, на 53-м годзе жыцця.

Павялічыць выяву

Фота: ФК БАТЭ

Анатоля Капскага лічылі самым эфектыўным спартыўным менеджарам Беларусі ды і, мабыць, усёй постсавецкай прасторы. На тэрыторыі былога СССР складана адшукаць яшчэ адзін спартыўны праект, які пры адносна сціплым бюджэце такі доўгі перыяд паказваў б добрыя, а часам і выбітныя, вынікі.

Капскі працаваў гендырэктарам БАТЭ з чэрвеня 2005 года. У апошнія гады ў яго былі праблемы са здароўем. У жніўні 2017-га Анатоль Капскі пакінуў пасаду гендырэктара ААТ «БАТЭ» (Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання, кіруючай кампаніі холдынгу «Аўтакампаненты») і заставаўся старшынёй праўлення футбольнага клуба.

Амаль 50 фактаў пра Анатоля Капскага — лепшага менеджара беларускага футбола

Анатоль Капскі і яго БАТЭ: жыццё паміж футболам і заводам (архіўны матэрыял, упершыню быў апублікаваны ў 2014)

2
Перемен / адказаць
02.11.2018 / 15:03
Страна для жизни наследных прынцаў на всех уровнях...
1
Бухой / адказаць
03.11.2018 / 15:44
Застабилий Чаркашкваркович, для него это мелко. Разворовать один завод не его уровень. 
0
Гаспадар літоўскі. / адказаць
06.11.2018 / 21:46
Наконт сына,то дарэмна...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30