Даслаць навіну
Знайсці
06.11.2018 / 16:42 15

«Здзек з філасофіі»: у інтэрнэце з’явіўся рэзка крытычны ТЭКСТ пра стан вывучэння філасофіі ў БДУ

Гэты артыкул распаўсюджваецца студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў тэлеграм-каналах. Ён выклікаў крытычную рэакцыю кіраўніцтва факультэта філасофіі і сацыяльных навук. Тэкст распаўсюджваецца без подпісу, ананімна. Некаторыя лічаць аўтарамі трох студэнтаў старэйшых курсаў. Лічым патрэбным азнаёміць з лістом шырэйшую аўдыторыю, бо ён узнімае праблемы, ад якіх залежыць якасць і рэпутацыя беларускай вышэйшай школы ў цэлым. Вось яго поўны тэкст.

Пра становішча філасофскіх ведаў у адукацыйнай сістэме БДУ

«Ёсць толькі адна па-сапраўднаму сур'ёзная філасофская праблема — праблема самагубства. Вырашыць, вартае ці не вартае жыццё таго, каб яго пражыць, — значыць, адказаць на фундаментальнае пытанне філасофіі».

А. Камю 

У гэтага дакумента няма высокіх мэтаў звярнуць увагу на фундаментальныя праблемы беларускага грамадства ці ж дагрукацца да глыбінь самасвядомасці моладзі, указаўшы на іх зневажальнае, залежнае і рабскае стаўленне да саміх сябе. Святкаванне 100-годдзя ВЛКСМ маладых людзей у сімволіцы даўно мінулай дзяржавы; славянскія каштоўнасці, якія прапагандуюцца кіраўніком дзяржавы, якія надаюць права ўжываць фізічны гвалт да дзяцей і жанчын; наяўнасць на пасадзе міністра адукацыі чалавека з адкрытымі камуністычнымі поглядамі; кіраванне галоўнай ВНУ краіны рэктара, зусім з ёй не звязанага, а адзіным філасофскім факультэтам — дэкана, які ніколі не навучаўся на дадзеным факультэце, павышэнне аплаты за навучанне і павелічэнне колькасці праверак пры пагаршэнні арганізацыі і якасці адукацыі — усё гэта падобна да сюру, але гэта рэальны кантэкст, у якім трэба разглядаць гэты дакумент.

Але гэтая работа зусім не пра гэтыя праблемы! Яна мае пад сабой толькі адну мэту — спыніць здзек з філасофіі і апошніх яе прадстаўнікоў у акадэмічным асяродку РБ. На жаль, апарат унутрыўніверсітэцкай камунікацыі не дазваляе весці адкрыты дыялог паміж студэнтамі, выкладчыкамі і адміністрацыяй па акрэсленых пытаннях. Таму прымальнай формай такога роду прашэнне і прычын, якія да яго прывялі, з'яўляецца гэты дакумент: тэзісны пераказ, які даказвае немагчымасць арганічнага існавання прадмета «Філасофія» ў структуры БДУ і, больш за тое, у сістэме беларускага грамадства. Прымаючы да ўвагі схематычнасць і некаторую суб'ектыўнасць выкладзеных тэзісаў, адзначаем, што падмацаваць кожнае пазначанае ў дакуменце палажэнне канкрэтнымі прыкладамі не складзе цяжкасцяў, але, на жаль, гэта заняло б шмат месца ў дадзеным тэксце.

Мы не заклікаем да рэвалюцыі, не заклікаем да ўсеагульнага прасвятлення — гэта задача бунтароў і прарокаў (ці ж прыхільнікаў ВЛКСМ), якія не прызнаюць ніякіх аўтарытэтаў, любяць свабоду і гатовы ахвяраваць самым дарагім, у тым ліку і ўласным жыццём дзеля ідэалаў. Мы куды больш сціплыя: намі проста ўсведамляецца і прызнаецца не столькі бескарыснасць прафесійнай філасофіі ў беларускім грамадстве, колькі папросту смешны, але ад таго яшчэ больш сумны, характар яе становішча ў структуры БДУ.

Таму мы прапануем простае рашэнне праблемы, празаічна абазначанай у эпіграфе, але ў дачыненні да сучаснага становішчу «Філасофіі» у БДУ: мы выступаем за акадэмічнае самагубства філасофіі ў БДУ. Чаму мы просім, а не здзяйсняем? Акадэмічнае самагубства не можа проста здарыцца, яно мусіць быць прынята і легітымізавана ў акадэмічным асяроддзі. Можна шмат рэфлексаваць над філасофска-гістарычнымі перадумовамі такога рашэння: ці то беларускае грамадства ўзнеслася да вяршыняў самасвядомасці, на якіх нават філасофскія веданні сталі чымсьці прыватным і штодзённым, ці то проста адсутнасць самасвядомасці як такой.

Але рашэнне ўжо прынята, прашэнне выказана, усё магчымае намі было зроблена. Мы просім падтрымкі, а таксама чакаем рашэння, бо самі не маем права вырашаць за ўвесь універсітэт, не спытаўшы альтэрнатыўнае меркаванне. Мы гатовыя адстойваць уласную пазіцыю, гатовыя да дыскусій і аргументацыі. Але, для пачатку, азнаёмцеся з праблемай, а ў канцы яшчэ раз спытайце ў сябе: ці варта наогул нешта рабіць з гэтым незразумелым прадметам, унікаць у тэзісы, праводзіць і абдумваць рэформы, калі і так нядрэнна жыць, не чуючы нічога пра філасофію і яе праблемы? — можа, сапраўды, лепш дапамагчы самаліквідавацца гэтай няшчаснай свядомасці і вызваліць іх ад акадэмічнага доўгу і ўмоўнасцяў — вырашаць толькі вам.

Пра БДУ

1. Толькі заклапочанасць студэнтаў якасцю іх уласнае адукацыя дазваляе ім лічыць сябе вартымі павагі і прызнання ў грамадстве.

1.1. Аморфнасць і татальная абыякавасць студэнтаў у дачыненні да ўсяго, што не тычыцца іх асабістага камфорту, спараджае грэбаванне да ўласных правоў і абавязкаў, і, як следства, прыводзіць да іх парушэння.

1.2. Прыняцце студэнтамі падпарадкаванага становішча не з'яўляецца вынікам сістэмы выхавання і адукацыі, але ёсць натуральным працягам іх уласнай бязвольнасці і слабахарактарнасці.

1.2.1. Калі б гэта было не так, то такі зварот быў бы напісаны нашмат раней; хоць бы студэнтамі філасофскага факультэта.

1.3. Студэнты БДУ не здольныя ў належнай меры ўявіць сваю прафесійную і асабістую будучыню.

1.3.1. Да прыкладу, усведамляючы магчымасць стварэння сям'і, яны не прадбачаць сітуацыі, калі іх дзеці, не маючы магчымасці выказаць уласнае меркаванне і задаць нават відавочныя пытанні, звернуцца да бацькоў з прэтэнзіямі і здзіўленнем — а замест зразумелага адказу атрымаюць толькі мыканне і невыразныя тлумачэнні, з магчымым усведамленнем таго, што змагацца за будучыню трэба было ў сучаснасці, адстойваючы не толькі свае правы, але і правы будучых пакаленняў.

1.4. Такім чынам, беларускага студэнта можна вызначыць адсутнасцю свабоды думкі і жадання дзейнічаць: амбіцыі не апраўдваюцца і не падмацоўваюцца адпаведнай рэалізацыяй, а толькі душацца абсалютнай няздольнасцю выйсці з зоны камфорту ў бок цярпення і згоды, надзеі на чужую волю.

2. Выкананне абавязкаў, павага і захаванне правоў ёсць непахісныя прынцыпы адэкватнага функцыянавання не толькі сістэмы вышэйшай адукацыі, але і любой сацыяльнай структуры.

2.1. Абавязкі і асноўныя правы замацаваны ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

2.1.1. На жаль, дадзены Кодэкс з'яўляецца фікцыяй ў БДУ: ім грэбуюць на ўсіх узроўнях функцыянавання ўніверсітэта (адміністрацыя, выкладчыкі, студэнты).

2.1.2. Азнаямленне з Кодэксам асноўных структурных элементаў: адміністрацыі, выкладчыцкага складу і студэнцкай масы — нерэалізаваная задача.

2.2. Непахіснасць правоў і свабод падменена прафан-абывацельскім стаўленнем да ўласных і чужых правоў і абавязкаў.

2,3. Парушэнне палажэнняў Канстытуцыі і асноўных правоў чалавека з'яўляецца нармальнай практыкай для Рэспублікі Беларусь, — такое становішча прымаецца абсалютнай большасцю грамадзян без усялякага крытычнага асэнсавання.

3. Наменклатурна-аднамерныя выкладчыкі дамінуюць над тым, хто яшчэ здольны ўвасобіць сабой сапраўдны вобраз філасофіі.

3.1. Планавае складанне навучальнага раскладу з боку адміністрацыі, пры мінімальным, прыстасоўвальным характары ўдзелу ў ім выкладчыкаў спараджае немагчымасць для іх выкласці свой прадмет у той форме і змесце, які яны лічаць патрэбным і неабходным.

3.1.1. Адначасова з гэтым, ва ўгоду плану многія асноватворныя, класічныя курсы падпадаюць пад скарачэнне, у той час як вызваленыя гадзіны эксплуатуюцца іншымі, актуальнымі (па няяснай і заведама схаванай логіцы) прадметамі.

3.2. Структура Універсітэта заахвочвае фармальнае выкананне сваіх правілаў, што спараджае з'явы «зручны выкладчык», які паразітуе на існуючай структуры, забіваючы любы змест сваёй дысцыпліны ў сіле толькі фармальнага зместу і адсутнасці прыняцця і выбару з боку студэнтаў.

3.2.1. У процівагу ім, выкладчыкі, якія жывуць філасофіяй, свой прадмет вымушаныя ўпісваць і абмяжоўваць сябе і свае даследаванні рамкамі, зададзенамі Універсітэтам, невымерна губляючы ў якасці.

3.2.2.Такія выкладчыкі, якія вымушаныя выжываць у дадзенай сістэме, асуджаныя на непрыстойнае стаўленне і мізэрнае забеспячэнне, бо прадмет філасофіі мала таго, што не займае належнага яму становічша ні ў дзяржаве, ні ва Універсітэце, дык яшчэ і застаецца рэдукаваны да ўзроўню шараговай, модульнай дысцыпліны.

3.3. Адсутнасць крытыкі і адкрытая дыскусія са студэнтамі прыводзіць да з'яўлення бескарысных прадметаў «для галачкі», якія ад філасофіі ў найлепшым выпадку маюць толькі слова ў назве курса.

3.4. Універсітэцкія выкладчыкі, на якіх ляжыць адказнасць за захаванне спадчыны ўсяго шматаблічча чалавечай думкі, выражанай у культуры і гісторыі, займаюцца ў БДУ захаваннем ўласнага становішча і трансфармацыяй уласных інтарэсаў пад патрэбы не ўласнай свабоднай волі, але ідэалагічнага, таталітарнага рэжыму, устаноўленага ў БДУ.

3.5. Выкладчыкі, якія ў поўнай меры ўсведамляюць заняпад існуючай сістэмы, выжываюць і прыстасоўваюцца да яе дзеля адной мэты — асвятліць сабой і сваёй дзейнасцю студэнтам шлях да ведаў, адкрыць перад імі ўсю разнастайнасць культуры і літаральна прымусіць іх думаць — выклікаюць таксама і невымерны жаль за тое, што вымушаны мала што трываць прыгнёт ад Адміністрацыі, дык яшчэ, згодна з планамі і рэйтынгамі, і апытваць і арыентавацца на часта непрыстасаваных да навучання адпаведнага прадмета студэнтаў, якія прайшлі ў БДУ толькі па выніках ЦТ, без усялякага прамежкавага этапу сумоўя.

Пра філасофію

4. Філасофія не з'яўляецца навукай.

4.1. Навука як феномен культуры паўстала нашмат пазней за філасофію

4.1.1. Навука спасцігае асобную, абмежаваную частку рэальнасці (якую прынята называць аб'ектыўнай рэчаіснасцю), у той час як вобласць прэтэнзій філасофіі да гэтага часу абмяжоўваецца ў рамках асобных філосафаў для абгрунтавання і падтрымкі сваіх сістэм.

4.2. Навуковая адукацыя прадугледжвае паслядоўнае, сістэматычнае вывучэнне, пазбаўленае моманту асабістай рэфлексіі і накіравана на аб'ектыўнае зразуменне свету.

4.2.1 Філасофская ж адукацыя абавязана быць крытычнай, бо мае рэфлексіўны характар, грунтуючыся на асабістым перажыванні і разуменні свету (якое таксама можа прэтэндаваць на аб'ектыўнасць, але іншага роду, калі параўноўваць з навукай).

4.2.2. Форма праверкі і кантролю ведаў у навуковай адукацыі — тэсты, кантрольныя і любы від дакладнай праверкі ведаў, заснаваны на адзіна правільных вызначэннях, а таксама на фундаментальнасці і статычнасці сувязяў паміж імі.

4.2.3. Філасофскае веданне памірае і губляе сваю паўнату пры неабходнасці быць упісаным у вызначэнні, яно пакутуе і не можа выказаць сябе ў тэстах і фактах — імкнучыся да метаўзроўняў спасціжэння, яна не мае права заставацца на ўзроўні навязаных, вызначаных зверху паняццяў.

4.2.4. Менавіта вызначэнне ў адзіна верных паняццях асноўных філасофскіх ідэй і прыняцце філасофіі толькі як навукі ёсць абавязковым патрабаваннем да студэнтаў філасофскага аддзялення БДУ пры здачы ДЭК, і менавіта такая форма кантролю абавязана мець месца ў адпаведнасці з рэйтынгавай сістэмай.

4.2.5. Больш за тое, паступленне на спецыяльнасць «філасофія» адбываецца шляхам паспяховага праходжання цэнтралізаванага тэсціравання па дзяржаўнай мове, гісторыі Беларусі і грамадазнаўстве, якія не маюць ніякіх наўпростых і вельмі слабыя ўскосныя адносіны да філасофіі (асабліва пасля засваення школьнай праграмы).

4.2.6. Агульны конкурс на спецыяльнасці «філасофія», «сацыялогія» і «сацыяльныя камунікацыі» правакуе трапленне на кожную са спецыяльнасцяў людзей, цалкам не зацікаўленых у атрыманні пазначанай профільнай адукацыі, жадаючы толькі атрымаць дыплом па ўказцы бацькоў і патрабаванняў паспяховай інтэграцыі на рынку працы, без крытычнага асэнсавання і разумення.

4.3. У БДУ філасофія стала спецыяльнасцю, маючы аднолькавы стыль праверкі і выкладання як з натуральнымі, так і з тэхнічнымі спецыяльнасцямі, што забівае ўсякую магчымасць для яе стаць хоць бы ў патэнцыі крытычнай, асуджанай вечна выпрабоўваць неразуменне як у самім сабе, так і ў вонкавым поглядзе.

5. Філасофія ёсць смеласць думкі і яе вольны рух.

5.1. Філасофія пачынаецца са здзіўлення, а таксама, вынікаючы з Арыстоцеля, з'яўляецца «адзіна свабоднай, бо яна адна існуе дзеля самой сябе».

5.1.1. Розум па сваёй прыродзе вольны і не прымае ніякіх загадаў лічыць нешта сапраўдным.

5.1.2. Толькі існуючы для самой сябе, філасофія можа існаваць для ўсяго іншага, бо толькі так раскрываецца яе сапраўднае прызначэнне: праз крытыку да станоўчых змен (праектыўнасць, фарміраванне ідэалу).

5.2. Філасофія не пацерпіць падлізніцтва і згоды, прыняцця існуючага, навязанага парадку, абмежаванага ўспрымання і дагматыкі.

5.2.1. Менавіта гэты аспект філасофіі ігнаруецца альбо тактоўна не заўважаецца ў БДУ, яму няма месца ў гэтай статычнай установе, якая паступова пажырае саму сябе.

5.3. Адсутнасць свабоды пры вывучэнні філасофіі ператварае яе не ў акадэмічную дысцыпліну, але ў зборнік афарызмаў, а таксама пэўны парадак чытання і мінімальнае веданне гістарычнага кантэксту іх узнікнення — вось формула, якая, на думку людзей, якія складаюць навучальныя планы (а гэта не выкладчыкі, як можна было б падумаць), павінна зрабіць са звычайных людзей філосафаў.

5.3.1. На справе атрымліваюцца не філосафы, а абмежаваныя рабы грамадства і чужой думкі, у найлепшым выпадку, якія ўмеюць добра гаварыць і ківаць галавой, нават калі не просяць — занадта моцны рэфлекс знешняга і ўнутранага прыняцця.

5.4. Абмежаванне філасофіі навучальнымі планамі, актуальнасцю, карыснасцю і лжывымі пошукамі ў ёй прыкладнога, навуковага забівае ў ёй усю свабоду і крытычнасць — рэдуцыруючы саму магчымасць смеласці і мужнасці карыстацца ўласным розумам.

6. Філасофія для філосафаў!

6.1. Філасофія заўсёды была, ёсць і будзе: не толькі ў акадэмічным асяроддзі — яна заўсёды займала свой пачэсны пасад у сістэме светапоглядаў як асобнага чалавека, так і цэлых грамадстваў.

6.1.1. Але той выгляд, у якім філасофіі прысутнічае ў БДУ, абражае ўсю яе гісторыю: заціснутасць у цісках сучаснай «актуальнасці» і немагчымасці для выкладчыкаў уплываць на змест свайго прадмета — насмешка з традыцыі «свабоды думкі і смеласці выказвання», прынятай у філасофіі.

6.2. Прадмет філасофіі ў структуры БДУ падлягае татальнай рэфармацыі, грунтуючыся на думцы выкладчыкаў і студэнтаў, — або знішчэнню любой філасофскай адукацыі ў РБ, нават намёку на яе, а таксама замена слова «філасофія» на якое-небудзь словазлучэнне са словам «модуль», такім любімым ва ўсёй сістэме вышэйшай адукацыі РБ.

6.2.1. Шлях рэфармавання сістэмы філасофскай адукацыі ёсць шлях рэфармавання ўсёй сістэмы вышэйшай школы знутры.

6.2.2. Выкладчыкі, якія толькі дзякуючы ўласным поглядам і цярпенню яшчэ імкнуцца захаваць бляклы водбліск былой велічы філасофіі на факультэце, проста абавязаны сыходзіць у тыя месцы, дзе філасофская адукацыя трымаецца сваіх асноў і канчаткова не ператварылася ў нявольніцтва і пусты занятак — толькі ў такой атмасферы яны у поўнай меры змогуць перадаць патрэбны аб'ём ведаў і ўменняў, неабходны для ўсвядомленага, крытычнага ўспрымання свету і свайго месца ў ім.

6.2.3. Тыя нешматлікія студэнты ў РБ, якія сапраўды гараць філасофскай адукацыяй, а не з'яўляюцца выпадковымі людзьмі на навучанні дадзенай дысцыпліне, будуць вымушаны навучацца самастойна або шукаць годнае месца, якое здольнае даць адпаведную прадмету вывучэння адукацыю.

6.3. Дадзены дакумент з'яўляецца заклікам да пашырэння і рэальнага прызнання акадэмічных свабодаў з улікам магчымай страты бягучых каштоўнасцяў «навуковасці» і «актуальнасці»—- ва ўгоду будучаму вяртанню сапраўднай сутнасці класічнай універсітэцкай адукацыі.

6.3.1. Студэнтам павінна давацца магчымасць выбару вывучэння прадметаў за выключэннем нешматлікіх асноватворных курсаў (гісторыі філасофіі, логікі, этыкі, эстэтыкі, эпістэмалогіі, філасофіі навукі і г.д.).

6.3.1.1. Дадзеная практыка справакуе, з аднаго боку, адказнасць за ўласны выбар студэнтаў, з другога — забяспечыць прафесійнае станаўленне будучага спецыяліста ў канкрэтнай вобласці філасофскіх ведаў.

6.3.1.2. Пытанне выбару павінна зняць праблему актыўнасці студэнта для выкладчыка ў рамках аўдыторнай працы: уласны валявы выбар прадмета прадугледжвае зацікаўленасць у яго вывучэнні і адказнасць за ўласнае рашэнне.

6.3.1.3. Прапановы таксама прастымулююць рашэнне праблемы ўзаемадзеяння паміж навучэнцамі розных курсаў, бо апошнім будзе дадзена магчымасць сумеснай аўдыторнай працы ў рамках пэўнай дысцыпліны.

6.3.2. Увядзенне канцэпта «заліковай адзінкі» як адзіны ацэначны прынцып студэнтаў.

6.3.2.1. Такі прынцып дазволіць рэальна і справядліва ажыццявіць выбар курсаў з боку студэнтаў, а таксама дасць магчымасць сапраўды даць універсальную адукацыю, якая ў будучыні сфармуе свядомага і разумнага спецыяліста.

6.3.2.2. Таксама «заліковыя адзінкі» дазволяць улічыць усебаковыя характарыстыкі курсу, а не толькі колькасць гадзін, якія студэнты правялі ў адной аўдыторыі з выкладчыкам (зусім не важна, з якой аддачай).

6.3.2.3. Заліковыя адзінкі з указаннем асаблівасцяў курсу і спісу пройдзеных тэм і сферы інтарэсаў студэнтаў і выкладчыкаў дазволіць палепшыць міжнародныя зносіны, весці сапраўдны, прафесійны дыялог з універсітэтамі за межамі РБ.

6.3.3. Але канцэпт «заліковыя адзінкі» немагчымы без рэальнага фарміравання выкладчыкамі унікальных, аўтарскіх курсаў.

6.3.3.1. Складанне і выкладанне аўтарскіх курсаў запатрабуе ад выкладчыка поўнай аддачы і адказнасці за сябе і ўласную дзейнасць, што нараджае неабходнасць для яго быць даследчыкам і спецыялістам у сваёй галіне ведаў, а не прытрымлівацца плана і выкладаць курсы з праграмай, складзенай нават без непасрэднага ўдзелу выкладчыка.

6.3.3.2. Таксама аўтарскія курсы цягнуць за сабой пашырэнне межаў і поглядаў на адукацыю: толькі незвычайныя, нават часам немагчымыя камбінацыі ведаў здольныя ажывіць сучасную адукацыю і даць па-сапраўднаму новы погляд на свет і месца чалавека ў ім.

6.3.3.3. Такія курсы пацягнуць за сабой удзел студэнтаў у пабудове іх уласнай, унікальнай сістэмы навучання, з улікам аддачы і ўзроўню ўзаемадзеяння сістэмы выкладчык-студэнт.

6.3.4. Аптымізацыя працы адміністрацыі, пабудова прамых сістэм міжузроўневай камунікацыі.

6.3.4.1. Пабудова дзеяздольнай сістэмы уліку меркаванняў усіх асноўных груп універсітэта (адміністрацыя, выкладчыкі, студэнты) дапаможа ўнесці элемент адказнасці за навучальны працэс для кожнай з прыведзеных груп, а таксама зрабіць адукацыю дынамічнай і па-сапраўднаму актуальнай.

6.3.4.2. Увядзенне прынцыпу галоснасці і адкрытасці ўсіх працэсаў ва ўніверсітэце не толькі прымусіць студэнтаў разумець механізмы і прынцыпы іх уласнага навучання, але і, калі не ліквідуе, то хаця б паменшыць выпадкі карупцыі, спекуляцый і выкарыстання роднасных сувязяў на ўсіх узроўнях узаемадзеяння ва ўніверсітэце.

6.3.4.3. Увядзенне і замацаванне роўных і адкрытыя правоў, вобласцяў і спосабаў функцыянавання для адміністрацыі, выкладчыкаў, студэнтаў забяспечыць узаемнае прызнанне і павагу паміж групамі, а таксама ўсведамленне немагчымасці асобнага існавання ў структуры ўніверсітэта.

6.3.5. Развіццё сістэмы міжфакультэцкага ўзаемадзеяння.

6.3.5.1. Разуменне сферы дзейнасці кожнага з факультэтаў, усведамленне іх праблемнага поля і добрая камунікацыя паміж імі забяспечаць не толькі ўзаемную павагу і прызнанне, але і адкрые новыя грані пабудовы міждысцыплінарнага дыялогу для вырашэння і фарміравання задач, актуальных для ўсяго сучаснага свету.

6.4. Прыведзеныя вышэй аргументы і прапановы ёсць доказам неабходнасці або татальна рэфармаваць, або проста ліквідаваць спецыяльнасць «філасофія» ў структуры БДУ ў тым выглядзе, у якім знаходзіцца цяпер, бо не валодае ніякай свабодай думкі, а мае толькі адаптацыйны характар, паразітуючы на студэнтах і выкладчык, не мае ніякай каштоўнасці і карысці як для людзей, так і для дзяржавы.

Чытайце таксама:
Група студэнтаў прапанавала «самазабіцца» філасофскаму аддзяленню БДУ. Дэканат: «Гэта звычайнае рэтраградства»

nn.by

6
вася чэсных / адказаць
07.11.2018 / 07:49
М, есть мнение, что в тюрьме выбор книг ограничен. А с интернетом и вовсе беда. Только круг общения может быть интересен, но с известными ограничениями. Суть "анонимной петиции" - дайте нам такое преподавание филасофии, какое мы ХОТИМ! А по какому праву? На основании какого жизненного опыта? Студенты часто являются самой активной и революционной частью общества по одной простой причине: гормоны и глупость,или отсутствие жизненного опыта, называйте как хотите.
1
((( / адказаць
07.11.2018 / 21:55
А гэтым , абы рэвалюцыянiраваць , ды не працаваць
1
Бывший Феликс / адказаць
08.11.2018 / 03:59
Студенты старших курсов? Да там грамматические ошибки на уровне четвёртого класса. Хотя нынче это модно. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30