Знайсці
01.11.2018 / 17:546РусŁacБел

У Віцебску перад прыездам Лукашэнкі за ноч збудавалі верталётную пляцоўку ФОТА

У пятніцу, 2 лістапада, у Віцебску чакаюць прэзідэнта. Ён мусіць пабываць у гарпасёлку Балбасава пад Оршай, а ў абласным цэнтры адкрые мадэрнізаваны футравы камбінат і наведае фабрыку-банкрут КІМ, піша tut.by.

У раёне пасёлка Тарны і вуліцы Максіма Горкага, дзе знаходзяцца гэтыя прадпрыемствы, ідзе аўральная падрыхтоўка да сустрэчы першай асобы. Тут збудавалі нават пляцоўку для пасадкі верталёта. 

«Пляцоўку на былым аўтадроме ў пасёлку Тарным пачалі будаваць у ноч на чацвер, 1 лістапада», - распавядае чытач tut.by.

- Сёння за адну ноч закаталі ў асфальт пляцоўку былога аўтадрома, - паведаміў мясцовы жыхар, які просіць яго не называць. - Адзін з рабочых выказаў здагадку, што, напэўна, тут сядзе верталёт прэзідэнта. Раніцай тут працавалі не менш за 30 адзінак тэхнікі і ледзь не сотня людзей.

Былы аўтадром ў Зялёным гарадку, паміж вуліцай 1-й Зарэчнай і завулкам Прыбярэжным, быў закінуты гадоў 10 таму. Але менш чым за суткі тут усё змянілася:

- Да новай пляцоўкі, якая з'явілася пасля сёлетняй ночы, цяпер з усіх бакоў праводзяць дарогу. А раней тут былі гравійка і разбіты асфальт. Але ўчора паклалі новае асфальтавае пакрыццё.

- Пляцоўку для магчымай пасадкі верталёта сёння выпрабавалі. Цяпер усё вакол фарбуюць і добраўпарадкоўваюць, - паведаміў мясцовы жыхар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930