Знайсці
01.11.2018 / 17:065РусŁacБел

Радыятарнаму заводу ў Мінску пагражае банкруцтва, запазычанасць складае 26,5 мільёна рублёў

Эканамічны суд Мінска распачаў вытворчасць па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) ААТ «Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання». Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце Адзінага дзяржрэестра звестак аб банкруцтве, піша tut.by.

Заяву ў суд накіраваў БПС-Сбербанк. Запазычанасць завода складае 26,5 млн рублёў, вынікае з матэрыялаў суда.

Камісія Мінпрама, у вядзенні якога знаходзіцца «Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання», прызнала «немэтазгоднасць далейшага ажыццяўленню мер па дасудовым аздараўленні прадпрыемства».

«Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання» уваходзіць у Мінску ў лік арганізацый, за якімі лічыцца запазычанасць па зарплаце. Па дадзеных на канец 2017 года на заводзе працавалі каля 1000 чалавек.

«Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання» папросту называюць радыятарным заводам. Ён знаходзіцца непадалёк ад цэнтра Мінска ў раёне вуліц Кальварыйская-Скрыганава-Бірузова. Яшчэ нядаўна мясцовыя жыхары скардзіліся, што Радыятарны неміласэрна смярдзеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930