Знайсці
01.11.2018 / 15:4034РусŁacБел

500-гадовы човен прывезлі ў цэнтр Мінска ФОТАФАКТ

Супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук і дайвінг-цэнтра «Марскі пегас» дасталі з Нёмана 8-метровы дубовы човен пачатку ХVI ст., піша Радыё Свабода.

Човен вагой паўтары тоны даставілі для аналізу ў Акадэмію навук у нядзелю. Знаходку выявілі ў Нёмане ля вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна.

Аналіз паказаў, што чоўну паўтысячы гадоў, дуб для яго быў ссечаны паміж 1500-м і 1510 годам. Археолагі не спадзяваліся, што човен «настолькі старажытны», кажа кандыдат гістарычных навук Максім Чарняўскі. Цяпер навукоўцы вырашаюць, як закансерваваць знаходку. Дзе будзе захоўвацца човен, вырашыць кіраўніцтва Інстытута гісторыі і Акадэміі навук.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера