Знайсці
01.11.2018 / 14:47РусŁacБел

СМІ назвалі галоўнага прэтэндэнта на пасаду трэнера «Рэала»

Марсэліна, Don Balon

Галоўны трэнер «Валенсіі» Марсэліна можа ў найбліжэйшы час узначаліць мадрыдскі «Рэал», паведамляе Don Balon. Паводле інфармацыі выдання, стыль працы 53-гадовага спецыяліста падабаецца прэзідэнту сталічнага клуба Фларэнтына Перэсу.

Марсэліна стаў галоўным прэтэндэнтам на пасаду галоўнага трэнера «Рэала» пасля таго, як ад прапановы «каралеўскага» клуба адмовіўся Антоніа Контэ, які раней узначальваў лонданскі «Чэлсі», турынскі «Ювентус» і зборную Італіі. Таксама ў шорт-ліст «Рэала» уваходзіць Маурысіа Пачэціна, але «Тотэнхэм» не хоча расставацца з ім падчас сезона.

Пасаду галоўнага трэнера «Рэала» стаў вакантным ў панядзелак, 29 кастрычніка, пасля звальнення Хулена Лапетэгі. Ён быў адпраўлены ў адстаўку праз дзень пасля паразы ад «Барселоны» ў выязным матчы дзясятага тура чэмпіянату Іспаніі з лікам 1:5. На правах в.а каманду ўзначаліў аргенцінец Санцьяга Салары, які раней працаваў з моладзевым складам.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930