Знайсці
01.11.2018 / 15:2318РусŁacБел

Дырэктарам «Славянскага базара» стаў 30-гадовы спявак і ветдоктар

Ад 1 лістапада генеральным дырэктарам Цэнтра культуры «Віцебск» і дырэктарам «Славянскага базара» прызначаны Глеб Лапіцкі.

Пра гэта «Нашай ніве» расказала начальнік аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыёнак: «Сапраўды, Глеб Аляксандравіч узначаліў цэнтр культуры «Віцебск». Калі б вы ведалі яго біяграфію, не ўзнікла б ніякіх пытанняў, чаму такую высокую пасаду даверылі такому маладому чалавеку».

Да Лапіцкага «Славянскі базар» ад 2013 года ўзначальваў Аляксандр Сідарэнка, які пакінуў пост месяц таму.

Глеб Лапіцкі нарадзіўся ў 1988 годзе ў Віцебску.

Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, затым Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў. Цяпер вучыцца ў Акадэміі кіравання.

Да цяперашняга прызначэння працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарату ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Наталля Тур, фота facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера