Знайсці
01.11.2018 / 14:1426РусŁacБел

У Мінску веласіпедыст заўважыў мужчыну, які забіраў «закладку», і паведаміў пра гэта міліцыі ВІДЭА

Днём 22 кастрычніка каля дома на вул. Варанянскага веласіпедыст заўважыў мужчыну, дзеянні якога выклікалі падазрэнні, нечым нагадвалі пошукі «закладкі». Жыхар Мінска не праігнараваў сітуацыю — зафіксаваў момант на відэа, затым звярнуўся да супрацоўнікаў ДАІ, якія праязджалі непадалёк, і паведаміў ім пра пабачанае.

Супрацоўнікі міліцыі накіраваліся па названым адрасе, дзе заспелі 32-гадовага мужчыну, які штосьці шукаў пад дрэвам. У зямлі праваахоўнікамі быў знойдзены скрутак з парашкападобным рэчывам, які быў канфіскаваны і накіраваны на экспертызу. Па выніках даследавання стала вядома, што канфіскаванае рэчыва змяшчае асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — альфа-PVP. 

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 328: Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконнае (без мэты збыту) набыццё і захоўванне асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва). Вядома, што раней ён да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Як патлумачыў падазраваны, рэчыва ён набыў праз інтэрнэт для асабістага спажывання. Да яго ўжытая мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельстваў аб яўцы. Расследаванне працягваецца.

Прэс-служба Следчага камітэта

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930