Знайсці
31.10.2018 / 16:2111РусŁacБел

У 100 найлепшых фільмаў свету, знятых не на англійскай мове, уключаны фільм «Ідзі і глядзі»

Выданне BBC News склала спіс найлепшых фільмаў усіх часоў, знятых не на англійскай мове. У рэйтынг увайшлі 100 карцін.

«Сёлета мы адчулі, што прыйшоў час перанесці фокус з Галівуду і засяродзіцца на найлепшым кінематографе з усяго свету», - адзначылі аўтары.

На першым радку апынулася стужка з Японіі — «Сем самураяў» рэжысёра Акіры Курасавы, знятая ў 1954 годзе. На другім месцы - «Выкрадальнікі ровараў» Віторыа дэ Сікі 1948 года. Замыкае тройку «Такійская гісторыя» 1953-га, створаная японцам Ясудзіра Одзу.

На 59-м месцы знаходзіцца «Ідзі і глядзі» Элема Клімава, знятая паводле кнігі і сцэнара Алеся Адамовіча.

Фільм — пра карную акцыю нацыстаў вачыма хлопчыка. Гэта сумесны праект «Беларусьфільма» і «Масфільма», зняты ў 1985 годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера