Знайсці
30.10.2018 / 17:363РусŁacБел

Стала вядома, што яшчэ адзін беларускі фільм паедзе на «Оскар»

Акрамя фільма «Крышталь» рэжысёркі Дар'і Жук, за права трапіць у лонг-ліст кінапрэміі «Оскар» будзе змагацца дакументальная стужка «Дарога». Пра гэта «НН» паведаміла прадзюсарка Воля Чайкоўская.

Воля Чайкоўская, фота Волі Афіцэравай.

Фінальны спіс фільмаў у катэгорыі «Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм» на днях агучыла Амерыканская кінаакадэмія. 

Мінская публіка ўжо магла бачыць «Дарогу» на сёлетнім фестывалі кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне», дырэктаркай якога Чайкоўская і з'яўляецца.

Воля і афіша «Дарогі». Фота з сацыяльных сетак.

Але, акрамя «Паўночнага ззяння», стужка аб'ездзіла яшчэ каля 80 фестываляў. Фільм з’яўляецца кіпрадукцыяй шасці краін — Беларусі, Расіі, Сербіі, Харватыі, Босніі і Герцагавіны і ЗША. Ён створаны расійскім рэжысёрам Змітром Калашнікавым, змантаваны з кавалкаў запісаў з відэарэгістратараў, якія збіраліся па ўсёй Расіі. Здаецца, звычайная рэч, але пры правільным мантажы гэта відэа ператвараецца ў захапляльную, шчырую карціну, якая як мага лепш паказвае дух рускай штодзённасці.

Пра тое, ці патрапяць фільмы Волі Чайкоўская і Дар'і Жук у лонг-ліст «Оскара», стане вядома ўжо зімой.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера