Знайсці
30.10.2018 / 14:41РусŁacБел

«Калядны фэст» абвяшчае конкурс для маладых выканаўцаў

Традыцыйны «Калядны фэст» сёлета выйдзе за межы канцэртнага шоу. Арганізатары пачынаюць пошук новых талентаў, якім дапамогуць запісаць новыя песні, а таксама запросяць выступіць на фэсце!

Да ўдзелу запрашаюцца гурты любой стылістыкі. Заяўкі прымаюцца да 25 лістапада ўключна на скрынку: [email protected] з пазнакай «Конкурс».

У лісце павінна быць назва калектыву, кантактныя звесткі і спасылка на відэа выступу або студыйны запіс 1—3 песень.

Пасля праслухоўвання арганізатары абяруць 10 найлепшых выканаўцаў, якія працягнуць барацьбу ў публічным галасаванні.

Пераможца вызначыцца 18 снежня. Яго запросяць выступіць на «Калядным фэсце» 25 снежня, а фонд «Вяртанне» прафінансуе студыйны запіс 1—2 трэкаў.

«Калядны фэст» сёлета пройдзе ўжо ў дванаццаты раз. За час існавання мерапрыемства стала чаканай падзеяй для ўсіх аматараў беларускай музыкі».

Гледачоў чакаюць традыцыйныя сярэднявечныя і народныя танцы, шмат конкурсаў і падарункаў! Сёлета на фэсце выступяць «Стары Ольса», Znich, Irdorath, Osimira, Rokash. Вядучы — лідар гурта «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі.

Першым 100 наведвальнікам CD Vicious Crusade ў падарунак!

Пачатак а 17:30.

Квiткi: 20—25 руб. танцпол, папярэдне; 35 руб. - месца за столікам + CD «Легенды Вялікага Княства» ў падарунак.

У дзень канцэрта квіткі даражэй.

Інфалінія: 29 8517706, 44 5517706

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера