Знайсці
27.12.2018 / 13:03

«Наша гісторыя»: Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Павялічыць

Файная навіна: ад пачатку 2019 года часопіс «Наша гісторыя» можна будзе атрымліваць праз падпіску.

Афармленне падпіскі даступнае:

праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце www.belpost.by;

праз плацежна-даведкавыя тэрміналы;

у аддзяленнях паштовай сувязі;

дома, запрасіўшы паштальёна.

Як падпісацца на «Нашу гісторыю» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

1. Шукаем на сайце раздзел інтэрнэт-падпіскі.

У пераліку паслуг трэба выбраць пункт «Падпіска»,

Павялічыць

пасля перайсці па спасылцы ў пункт «Інтэрнэт-падпіска».

Павялічыць

2. Рэгіструемся.

Для гэтага трэба выбраць пункт «Рэгістрацыя фізічных асобаў» уверсе старонкі.

Павялічыць

З’явіцца акенца з прапановай пазначыць Ваш электронны адрас.

Павялічыць

Напісаўшы адрас, цісніце кнопку «Адправіць ліст» — Вам на электронную пошту будзе дасланая спасылка для далейшай рэгістрацыі.

3. Уносім асабістыя звесткі і адрас для дастаўкі.

Перайшоўшы па спасылцы, дасланай на мэйл, Вы пабачыце акенцы для ўнясення Вашых асабістых дадзеных.

Вам трэба будзе прыдумаць (і запомніць!) пароль, пазначыць імя, прозвішча, імя па бацьку і адрас, на які хочаце выпісаць «Нашу гісторыю». Запоўніўшы, цісніце «Працягнуць» — на экране з’явіцца паведамленне пра паспяховую рэгістрацыю.

Павялічыць

4. Знаходзім «Нашу гісторыю» ў каталозе.

Павялічыць

Для гэтага ў верхняй частцы старонкі выбіраем рубрыку «Падпіска на выданні». Каб прасцей было знайсці «Нашу гісторыю» ў каталозе, клікайце на «Алфавітны» спосаб пошуку і выбірайце літару «Н». У акенцы «На старонцы» лепей адразу выбраць «50». Знаходзіце «Нашу гісторыю».

Павялічыць

Вы пабачыце падпісны індэкс часопіса 00469, назву, перыядычнасць выхаду і цану. Пасля ў полі справа ад цаны націскаеце «Замовіць».

Павялічыць

УВАГА: каб замовіць часопіс, дастаткова націснуць адзін раз — клікнуўшы некалькі разоў, можна адправіць у кошык некалькі замоваў.

5. Замова зробленая. Засталося аплаціць.

Пераходзім у пункт «Замовы» (уверсе старонкі) і націскаем «Да аплаты».

Павялічыць

Вы пабачыце даступныя спосабы дыстанцыйнай аплаты і зможаце скарыстацца тым, які Вам найбольш падыходзіць.

Павялічыць

Калі ж няма магчымасці разлічыцца праз плацежную сістэму банкаўскай карткай, можна раздрукаваць квітанцыю на падпіску і аплаціць яе ў любым аддзяленні пошты.

Павялічыць

Па ўсіх пытаннях, звязаных з падпіскай, тэлефануйце: (29) 707-73-29 (МТС), (29) 613-32-32 (Вэлком). Таксама звяртайцеся на e-mail: nn@nn.by (з пазнакай «Падпіска») ці на Viber/Telegram.

Рэд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30