Знайсці
30.10.2018 / 10:2113РусŁacБел

Вызначаны самыя надзейныя аўтамабілі ў свеце

Японская марка Lexus узначаліла рэйтынг надзейнасці аўтамабіляў паводле версіі амерыканскага часопіса Consumer Reports, скінуўшы леташняга лідара Toyota на другое месца. Найбольш надзейнай мадэллю названы Lexus GS. Аб гэтым паведамляецца на сайце выдання.

Трэцяй па надзейнасці маркай аўтамабіля названа Mazda, якая паднялася на дзевяць пазіцый у сувязі са станоўчымі водгукамі уладальнікаў на вялікі красовер CX-9, а таксама родстэр MX-5, які прызнаны найлепшай мадэллю маркі. На чацвёртым месцы апынулася яшчэ адна японская марка — Subaru. Замыкае пяцёрку лідараў паўднёвакарэйская кампанія Kia, якая страціла за апошні год дзве пазіцыі ў спісе.

Найлепшым еўрапейскім брэндам стала кампанія Audi, якая размясцілася на сёмым месцы спіса самых надзейных аўтамабіляў, саступіўшы Infiniti шостае месца. У дзясятку таксама ўвайшлі нямецкая кампанія BMW (8 месца), брытанская Mini (9 месца) і паўднёвакарэйская Hyundai, якая не страціла сваіх пазіцый за год.

Рэйтынг складаўся на аснове апытання 500 тысяч аўтаўладальнікаў за 2017 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930