Знайсці
29.10.2018 / 13:594РусŁacБел

Інсульт маладзее. У Беларусі ў 2017 годзе ад інсульту памерлі 4,5 тысячы чалавек

За мінулы год беларускія дактары дыягнаставалі інсульт у 33 тысяч чалавек. 14% пацыентаў памерлі, піша Радыё Свабода.

Галоўны пазаштатны спэцыяліст у нэўралёгіі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Людміла Анацкая зазначыла, што сьмяротнасьць 14% адпавядае эўрапейскім стандартам.

78% інсультаў у Беларусі здараецца пасьля 65 гадоў. Ва ўзросьце ад 65 да 80 гадоў інсульт пераносяць кожная 5-я жанчына і кожны 6-ы мужчына. Пасьля 80 становішча выраўноўваецца.

Правіла «залатога часу»

Загадчыца нэўралягічнага аддзелу лякарні хуткай дапамогі ў Менску Юлія Шабаліна расказала пра так званы «залаты час» — гэта тэрмін ад 3 да 4 з паловай гадзін з моманту, калі здарыўся інсульт. Зварот да лекараў менавіта ў гэты час найбольш спрыяльны для ачуньваньня.

Паводле лекараў, апошнім часам інсульт істотна маладзее. Так, летась у Менску гэтая хвароба выяўленая ў маладых жанчын, наймаладзейшай зь якіх быў усяго 21 год. Павялічваецца колькасьць інсультаў і ў мужчын, асабліва пасьля 40.

Дарожная мапа для барацьбы з інсультам

Каб дамагчыся посьпеху ў барацьбе з інсультамі, у Беларусі стварылі адмысловую дарожную мапу. У кожнай вобласьці існуе ня меней за 5 міжраённых судзінных цэнтраў. Менавіта туды прывозяць пацыентаў з інсультамі з усіх куткоў Беларусі. Прычым праграма разьлічаная так, што пацыент павінен быць дастаўлены ў судзінны цэнтар не пазьней як праз гадзіну пасьля таго, як у яго дыягнаставалі інсульт.

Уладзімір Глод, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930