Знайсці
01.11.2018 / 12:508РусŁacБел

Прыватныя медыцынскія цэнтры Мінска: дзе танней здаць аналізы і не тоўпіцца ў чэргах гадзінамі

Нягледзячы на наяўнасць часткова бясплатнай дзяржаўнай медыцыны, усё болей беларусаў звяртаюцца ў платныя ўстановы. Як правіла, там можна дабіцца аказання патрэбнай паслугі з найменшымі часавымі і нервовымі затратамі. Высокім попытам сярод медычных паслуг карыстаюцца лабараторныя аналізы крыві на розныя паказчыкі.

Каб больш-менш арыентавацца ў найменнях і цэнах (па стане на лістапад 2018 года), глядзіце падборку медцэнтраў і лабараторый ніжэй.

Сінэва

Сайт
Тэлефоны: 7766, + 375 (17) 338-88-88
Адрасы: 15 пунктаў па Мінску
Агульны аналіз крыві*: 7,03 руб
Біяхімічны аналіз крыві на глюкозу: 1,87 руб
Вызначэнне групы крыві: 11,30 руб
Увесь прэйскурант
Актуальныя зніжкі і акцыі

*Да коштаў патрэбных вам аналізаў дадаюцца цэны базавых паслуг і матэрыялаў. Напрыклад, каб зрабіць агульны аналіз крыві за 5,56 руб, вам патрэбна даплаціць за забор крыві як мінімум у адну прабірку (0,62 руб). Ці каб прааналізаваць кроў на глюкозу за 1,87 руб, трэба даплаціць за забор крыві з вены 2,58 руб. Такая схема налічэння аплаты практыкуецца ў большасці медычных лабараторый.

Інвітра

Сайт
Тэлефоны: +375 (17) 222-21-31, 8 (029) 685-41-41
Адрасы: ёсць 12 лакацый па Мінску
Агульны аналіз крыві: 7,04 руб
Біяхімічны аналіз крыві на глюкозу: 1,84 руб
Вызначэнне групы крыві: 11,06 руб
Увесь прэйскурант
Актуальныя зніжкі і акцыі

Ладэ

Сайт
Тэлефон: 111
Адрасы
Агульны аналіз крыві: 19,53 руб
Біяхімічны аналіз крыві на глюкозу: 3,79 руб
Вызначэнне групы крыві: 15,72 руб
Увесь прэйскурант

Сінлаб

Сайт
Тэлефоны: +375 (17) 284-18-73, +375 (17) 393-30-64, +375 (17) 220-49-23
Адрасы: вул. Акадэмічная, 26; вул. Прытыцкага, 158; вул. Уманская, 54
Агульны аналіз крыві: 4,32 руб
Біяхімічны аналіз крыві на глюкозу: 0,39 руб
Вызначэнне групы крыві: 12,38 руб
Увесь прэйскурант і актуальныя зніжкі

Неамед

Сайт
Тэлефоны: +375 (17) 284-24-04, +375 (29) 618-25-88
Адрасы: вул. Акадэмічная, 26
Вызначэнне групы крыві: 11,14 руб
На сайце прадстаўленыя цэны не на ўсе даступныя паслугі, лепш удакладняць па тэлефонах
Спампаваць прэйскурант

Кравіра

Сайт
Тэлефоны: 403, +375 (17) 224-25-43
Адрасы: пр-т Пераможцаў, 45; вул. Скрыпнікава, 11Б; вул. Захарава, 50Д
Агульны аналіз крыві: 12,43 руб
Біяхімічны аналіз крыві на глюкозу: 4,57 руб
Увесь прэйскурант
Актуальныя зніжкі і акцыі

Конфідэнс

Сайт
Тэлефон: +375 (44) 715-69-14
Адрасы: вул. Прытыцкага, 39
Сайт не мае прэйскуранта, цэны працэдур узгадняюцца індывідуальна
З пералікам лабараторных паслуг можна азнаёміцца тут
Акцыі цэнтра глядзіце на галоўнай старонцы сайта

Біямедыка Плюс

Сайт
Тэлефоны: +375 (17) 350-77-44, +375 (29) 179-29-17, +375 (29) 769-29-17
Адрас: вул. Чарвякова, 64
Вузкапрофільная лабараторыя, займаецца спецыфічнымі відамі дыягностыкі
Забор крыві з вены: 1,38 — 1,98 руб
Увесь прэйскурант

Нардзін

Сайт
Тэлефоны: 159, +375 (17) 296-62-72
Адрас: вул. Сурганава, 47Б
Сайт не мае прэйскуранта, цэны працэдур узгадняюцца індывідуальна
З пералікам лабараторных паслуг можна азнаёміцца тут
Акцыі цэнтра глядзіце на галоўнай старонцы сайта

Альфамед

Сайт
Тэлефоны: +375 (17) 292-57-04, + 37 (29) 637-00-00
Адрасы: пр-т Незалежнасці, 85; вул. Сурганава, 17
Агульны аналіз крыві: 15 руб
Увесь прэйскурант

Сантэ

Сайт
Тэлефоны: +375 (17) 342-82-82; +375 (29) 342-82-82; +375 (33) 342-82-82
Адрасы: вул. Трасцянецкая, 3
Агульны аналіз крыві: 9,40 руб
Актуальныя зніжкі і акцыі

Будзьце здаровыя!

ГК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930