Знайсці
28.10.2018 / 08:4410РусŁacБел

Спінеры ўжо не ў модзе, цяпер усе хочуць сабе попсокеты. Што гэта і хто карыстаецца імі ў Беларусі?

Зусім нядаўна ўсе навокал хадзілі і круцілі спінеры, цяпер усё большую папулярнасць здабывае аксэсуар для мабільнікаў пад назвай попсокет.

Попсокеты — гэта пластыкавыя трымальнікі для смартфонаў і планшэтаў, якія мацуюцца на заднюю панэль. Гэта нібыта ручка-падстаўка, якая раскладваецца, калі тэлефон трэба трымаць у руцэ ці паставіць на стол, і складваецца, калі неабходна несці яго ў кішэні. Мацуецца да смартфона попсокет пры дапамозе клейкай стужкі, хапае яе ў сярэднім на 10 пераклейванняў.

Фота: popsockets.com.

Вынаходніцтвам гэтай прылады мы абавязаныя амерыканцу Дэвіду Барнэту, заснавальніку кампаніі PopSockets. Цікава, што першапачаткова ён не задумваў попсокеты як трымальнікі, ён проста хацеў прыдумаць нешта, за што можна было б зачэпліваць навушнікі ад тэлефона, каб яны не блыталіся. Аднойчы ён прыляпіў на свой айфон дзве кнопкі ад адзення і пачаў абгортваць вакол іх навушнікі. Так з яго жыцця знікла праблема іх вечнага распутвання.

У 2012 годзе Дэвід зрабіў са свайго вынаходніцтва стартап: пасля дзясяткаў прататыпаў мужчына, нарэшце, распрацаваў форму сённяшніх попсокетаў. Каб выпусціць першую партыю, частку грошай пазычыў у сяброў, другую — сабраў пры дапамозе краўдфандынгу. За 2017 год кампанія PopSockets прадала больш за 35 мільёнаў «трымалак» па ўсім свеце. Імі карыстаюцца многія зоркі: Джарэд Лета, Сэрэна Уільямс ды іншыя.

Фота: juice-health.ru.

Навошта яны патрэбныя?

У ЗША і Еўропе попсокеты з большага набываюць уладальнікі вялікіх смартфонаў: з «трымалкай» імі прасцей карыстацца, рука не напружваецца, зніжаецца рызыка ўпусціць мабільнік пры рэзкім штуршку. Таксама попсокеты выкарыстоўваюць у якасці падстаўкі падчас праглядаў відэа ці фільмаў. Для іншых жа фанатаў гэта проста прыгожы аксэсуар: на попсокетах друкуюцца цікавыя карцінкі з вядомымі персанажамі і жывёламі.

Фота: 100sp.ru.

Ці папулярныя аксэсуары ў Беларусі?

Дырэктар афіцыйнага прадстаўніка кампаніі PopSockets у Беларусі Зміцер распавёў «НН», што калі ў ЗША попсокеты набываюць, у асноўным, дарослыя, то ў Беларусі яны карыстаюцца найбольшым попытам у школьнікаў. Але наглядзеўшыся на тэлефоны з попсокетамі ў дзяцей, іх бацькі таксама заказваюць сабе такога дапаможніка.

«Мы першымі прывезлі попсокеты ў Беларусь прыблізна год таму, і калі былі адзінымі на рынку, у месяц маглі прадаць 250—300 аксэсуараў. Цяпер канкурэнцыя стала вялікай, таму продажы знізіліся, але, мяркуючы па запытах у гугл, іх папулярнасць толькі расце», — кажа Зміцер.

Часцей за ўсё набываюць попсокеты касмічнай тэматыкі, а таксама з коткамі, сабакамі і аднарогамі.

Фота: vk.com.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930