Знайсці
26.10.2018 / 12:244РусŁacБел

У выходныя — дажджы і мокры снег, у панядзелак стане яшчэ горш

Фота Сяргея Гудзіліна

27 кастрычніка, у суботу, па поўначы краіны — дажджы, ноччу і раніцай у асобных раёнах з мокрым снегам. Ноччу ад -1°С па ўсходзе да + 6°С па захадзе краіны, максімальная — у сярэдзіне дня +7.. + 13°С. 

У нядзелю надвор'е будзе вызначацца няўстойлівымі паветранымі масамі паўночнага паходжання. Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Максімальная тэмпература днём +3.. + 8°С.

29 кастрычніка, у панядзелак, краіна будзе знаходзіцца пад уплывам актыўнага франтальнага падзелу.

Чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я: у многіх раёнах ападкі (дождж, па паўночнай палове краіны з мокрым снегам), месцамі моцныя ападкі; у асобных раёнах слабы галалёд, моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0.. + 6°С, па поўначы -1..- 3°С; максімальная - днём 0.. + 7°С, па поўдні да + 10°С.

pogoda.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера