Знайсці
26.10.2018 / 08:57РусŁacБел

Бясплатная экскурсія з Віктарам Жыбулем «Менскімі вуліцамі рэпрэсаваных паэтаў» — 27 кастрычніка

Галоўныя аб'екты маршруту экскурсіі:

— месца, дзе стаяў будынак, у якім 1920 — пачатку 1930-х знаходзіліся рэдакцыі галоўных літаратурных часопісаў рэспублікі, дзе працавалі і перыядычна збіраліся пісьменнікі (Бядуля, Глебка, Кляшторны, Калюга, Крапіва, Чорны, Лужанін, Пушча, Мрый, Хведаровіч, Чарот і іншыя);

— будынак Наркамата асветы і Інбелкульта, дзе зараз знаходзіцца помнік Максіму Гарэцкаму, да якога пры жаданні можна будзе ўскласці кветкі;

— дом, у якім жыў дзяржаўны дзеяч, наркамасветы Антон Баліцкі, расстраляны як нацдэм;

— яшчэ адзін дом Інбелкульта, дзе праходзіў Першы з'езд літаратурнага аб'яднання «Маладняк», шмат з удзельнікаў якога былі пазней рэпрэсаваныя, у т. л. расстраляныя ў ноч з 29-га на 30-е кастрычніка 1937 г. Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Юрка Лявонны, Міхась Чарот;

— дом, у якім жыў драматург, тэатральны крытык і паэт Васіль Шашалевіч.

Іншыя літаратурныя месцы Менску 1920-30-х

Сустрэча ў 12:00 ля ўваходу ў кнігарню «Цэнтральная» (пр. Незалежнасці, 19)

Экскурсія бясплатная, але просім зарэгістравацца ў гэтай гугл-форме!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930