У рэйтынгу ФІФА Беларусь размясцілася паміж Замбіяй і Кюрасао
Футбольная зборная Беларусі займае 78-е месца ў кастрычніцкім рэйтынгу ФІФА. У параўнанні з вераснем беларуская каманда паднялася на дзве пазіцыі. У зборнай 1307 балаў.
У кастрычніку беларусы правялі дзве гульні ў Лізе нацый: перамаглі Люксембург — 1:0 і згулялі ўнічыю з Малдовай — 0:0.
На 77-м месцы — Замбія (1308 балаў), на 79-м — Кюрасао (1306).
Узначальвае рэйтынг — Бельгія (1733 балы), далей ідуць Францыя (1732), Бразілія (1669), Харватыя (1635), Англія (1619).
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Латушка фальсіфікаваў у пасольстве, камбрыг Сахашчык — у сябе» — Саннікаў патлумачыў свае прэтэнзіі да лідараў
 28
«Памежнікі былі няўмольныя — нам давялося вяртацца». З якімі складанасцямі сутыкаюцца беларусы, едучы за мяжу з візай PBH
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера