Знайсці
25.10.2018 / 11:5010РусŁacБел

Пад Слуцкам жанчына абліла бензінам і падпаліла бойфрэнда, ён у коме

27 ліпеня жыхарка адной са слуцкіх вёсак выклікала «хуткую». Яна распавяла дыспетчару, што яе сужыцель атрымаў моцныя апёкі. Медыкі шпіталізавалі мужчыну ў рэанімацыю — ён атрымаў больш чым 70% апёкаў на ўсё цела. Асабліва моцна абгарэлі галава, шыя і грудзі, распавядае падрабязнасці слуцкі «Інфа-Кур’ер».

Нягледзячы на моцныя апёкі, мужчына быў у прытомнасці. У бальніцу прыехала міліцыя, пацярпелы распавёў, што рамантаваў на падворку бензапілу, а калі запраўляў яе бензінам, трохі абліўся. Пасля вырашыў пакурыць і выпадкова падпаліў вопратку. Падпалены, ён забег у дом, дзе яго і патушылі.

Але ж сужыцелька чамусьці паведаміла зусім іншае. Па словах жанчыны, яна гатавала на кухні ежу, а мужчына падышоў надта блізка да пліты і незразумела чаму загарэўся. Жанчына стала яго абліваць вадой. Патушыла і выклікала «хуткую».

Міліцыя звярнула ўвагу на гэтыя супярэчнасці і пачала правяраць крымінальную версію. Высветлілася, што ў доме быў і сябар пары. Ён і распавёў, што насамрэч усе трое выпівалі, пасля паміж сужыцелямі завязалася сварка. Жанчына раззлавалася, схапіла бутэльку з бензінам і абліла сужыцеля. Затым падпаліла яго запалкамі.

Пасля разам з сабутэльнікам мужчыну палілі вадою, накідвалі на яго коўдру, каб згасіць. Ды і хуткую выклікалі зусім не адразу.

У выніку жанчыну змясцілі пад варту. Ёй пагражае да 10 гадоў. А пацярпелы мужчына знаходзіцца ў бальніцы - ён у коме.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера