Знайсці
24.10.2018 / 18:0742РусŁacБел

Расійскі журналіст пра жыццё ў Беларусі: Тут добра, калі вы не пажыць, а ў госці

Карэспандэнт «Маскоўскага камсамольца» Аляксандр Сарокін дзеліцца ўражаннямі пра досвед жыцця ў Беларусі.

Фота: МК.

Стаўленне да расіян

Журналіст лічыць, што стаўленне да расіян у Беларусі даволі стрыманае. Самі па сабе беларусы пераважна добразычлівыя і ўсмешлівыя практычна да любога суразмоўцы і спадарожніка.

«Але вось прызнаваць выключную і асаблівую ролю Расіі неяк не асабліва гараць жаданнем. Асабліва моладзь. Проста ўсім зразумела, што эканоміка Беларусі шмат у чым залежыць ад рускіх грошай, а прызнаваць сваю залежнасць, паверце, не вельмі прыемна»,

— упэўнены журналіст.

Мова

Журналіст піша, што ў гарадах можна сустрэць шыльды як на рускай, так і на беларускай мовах. У Сарокіна склалася ўражанне, што апошнім часам быў узяты курс на беларусізацыю.

— Прыехаўшы сёлета ў Гомель — другі па велічыні горад краіны, — са здзіўленнем убачыў, што на чыгуначным вакзале шыльды ёсць на беларускай, англійскай і кітайскай мовах.

Грошы

Журналіст піша, што заробкі ў беларусаў невялікія. Вельмі многія працуюць у Польшчы ці ў Расіі. Пры гэтым у Беларусі даволі нізкія цэны на паслугі ЖКГ.

Транспарт

Цэны на чыгунку ўнутры краіны істотна ніжэйшыя за расійскія (прыкладна ў два-тры разы). А вось у грамадскім транспарце праезд каштуе амаль столькі ж, колькі і ў расійскім.

Калі казаць пра міжгароднія і прыгарадныя зносіны, то электрычка аказваецца ў паўтара раза таннейшая за аўтобус. У той час як у Расіі — наадварот.

Гандаль

Журналіст з Уладзіміра лічыць, што буйных гандлёвых прадуктовых сетак у краіне мала. У асноўным распаўсюджаны невялікія крамы фармату «каля дома», у якіх ёсць усё неабходнае, але асартымент не надта вялікі. Затое там прадаюць тое, чаго нельга купіць у Расіі.

Прадукты

Сарокін лічыць, што беларускія прадукты па якасці мала адрозніваюцца ад расійскіх.

«Але кандытарскія вырабы, сапраўды, пераважна якасныя і смачныя. Шакаладкі вытворчасці мясцовых фабрык робяцца з цёртай какавы і не нагадваюць расійскіх салодкіх плітак», — піша журналіст.

Добраўпарадкаванне і дарогі

Гадоў шэсць таму дарогі сапраўды былі добрыя, адзначае аўтар. Але прыехаўшы ў сёлета, журналіст не знайшоў асаблівай розніцы з расійскімі.

У канцы журналіст робіць выснову, што ў Беларусі добра, асабліва калі сюды прыехаць не пажыць, а ў госці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930