Даслаць навіну
Знайсці
23.10.2018 / 12:12 4

Мінчук схаваў наркотыкі ў роце і спрабаваў іх з’есці, убачыўшы міліцыянтаў

У лясным масіве каля вуліцы Даўгабродскай у Мінску міліцыя заўважыла маладога хлопца, які дзіўна сябе паводзіў. Ён таксама ўбачыў патрульных — і хуценька пачаў нешта жаваць.

Міліцыянты заўважылі, што ў роце таго знаходзіцца штосьці даволі аб’ёмнае. Хлопцу прапанавалі выплюнуць на зямлю яго «багацце».

Высветлілася, што 22-гадовы мінчук схаваў у роце тры пакуначкі з псіхатропным рэчывам. Выплюнуў толькі два — як патлумачыў сам хлопец, адзін ён паспеў разгрызці і праглынуць. Затым хлопца пачало «накрываць» і міліцыянты адправілі таго ў бальніцу.

Але ж пасля лячэння хлопца будуць судзіць. На яго завялі справу за распаўсюд наркотыкаў.

«Як стала вядома, за дзень да таго 22-гадовы хлопец у адной з сацыяльных сетак знайшоў аб'яву з прапановай заняцца распаўсюджваннем псіхатропаў з дапамогай стварэння схованак. Выканаўшы тэставае заданне, ён забраў 5 скруткаў з псіхатропамі, два скруткі паклаў у кішэню, а тры — у рот. Акрамя гэтага, у ходзе агляду мабільнага тэлефона маладога чалавека былі выяўленыя перапіска з аператарам інтэрнэт-крамы па продажы псіхатропаў і фатаграфіі схованак», - паведамляе міліцыя.

Цяпер няўдаламу закладчыку пагражае ад 8 да 15 гадоў за кратамі.

 

УШ

2
Максим Дизайнер / адказаць
23.10.2018 / 15:26
Бедный пацан. от 8 лет. Какая жесть
0
Казік / адказаць
23.10.2018 / 15:33
Шос, а вам не падаецца дзіўным, што на першым жа "працоўным заданні" хлопец напароўся на міліцыю? Адказ у тым, што гэтыя онлайн крамы трымае міліцыя, набіваючы сабе зорачкі. Хто ж будзе закрываць такі зручны спосаб буста кар'еры.
0
Шлимазл / адказаць
23.10.2018 / 18:55
Во во ,і страхуюць ,і садзяць ,усё одны і тыя-ж персанажы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30