Знайсці
23.10.2018 / 01:0824РусŁacБел

Памёр Фёдар Клімчук

Фота Сяргея Доўгушава.

22 кастрычніка ў Мінску памёр мовазнавец, гісторык, найлепшы знаўца мовы і традыцыйнай культуры Берасцейшчыны і Піншчыны, Фёдар Клімчук. Яму было 83 гады.

Ён зрабіў дзве ўнікальныя справы: запісаў гаворкі соцень населеных пунктаў Брэсцкай вобласці, а таксама пераклаў на гаворку свайго роднага сяла Сыманавічы Новы запавет ды творы Гамера, Талстога і Гогаля.

Ён стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі як адзін з суаўтараў Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак.

Нарадзіўся ён у 1935 годзе ў раёне, які называецца Загароддзе: урадлівая раўніна на поўнач ад палескіх балот. З маленства яго цягнула да навукі. Ён вывучыўся на настаўніка і 14 гадоў працаваў у школах роднай вобласці. Ужо тады стаў запісваць дыялекты, песні, паступіў у аспірантуру Акадэміі навук, а пасля паспяховай абароны дысертацыі далучыўся да зорнай каманды Інстытута мовазнаўства.

Сваю радзіму ён ведаў энцыклапедычна: адных толькі песень свайго сяла ён знаў дзевяць соцень. 

Апошні год быў, як кажуць на радзіме Клімчука, «нычогі», кепскі: ён моцна хварэў, летам яму адняліся ногі. Глядзела яго сястра.

Сяргей Доўгушаў са «Спеўнага сходу» паспеў запісаць песні ў выкананні Клімчука і рыхтуе да друку перавыданне Евангелляў у перакладзе на сыманавіцкую гаворку.

Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук, працы ў якім Фёдар Клімчук аддаў усё жыццё, паведаміў, што развітанне з навукоўцам адбудзецца 24 кастрычніка а 14-й гадзіне на Альшэўскага.

* * *

Вось урывак з Евангелля ў перакладзе Клімчука (расстаўлены націскі). Поўны тэкст ягонага перакладу можна спампаваць па гэтай спасылцы.

1. Ны судíтэ, то й сýджаны ны бýдытэ;

2. бо якы′м судóм сýдытэ, такы′м бýдытэ сýджаны; і якэ′ю мíрыю мíрайітэ, такэ′ю і вам мíратымуть.

3. І шо ты ды′высся на сучкá в гóковы свогó брáта, а дырывы′ны в своё′му гóковы ны бáчыш?

4. Абó як скáжыш своё′му брáтовы: «Дай я тобí вы′йму з гóка сучкá», колы′ в тыбэ′ самóго в гóковы дырывы′на?

5. Крыводýшный чоловíчэ! Вы′ймы зрáзу дырывы′ну с свогó гóка, тоды′ пубáчыш, як достáты сучкá з гóка брáтового.

6. Ны давáйтэ святóго собáкам і ны кладíтэ свогó сáмого дорогóго пы′рыд свыньмы′, шоб воны′ ны потоптáлы ёгó ногáмы, да шэ й, повырнýвшысь, вас ны порвáлы.

Чытайце таксама:

«Язык, на котором говорили мои родители, не умрет». 82-летний ученый из Полесья вместе с мамой перевел Евангелие на говор родной деревни

Ці нацыянальны нігілізм — прыроджаная рыса беларусаў?

Беларускія мужчыны спяваюць: выйшаў унікальны дыск 

Беларусы на 800 гадоў старажытнейшыя, чым лічылі раней

Фёдар Клімчук: Да этнагенезу беларусаў і ўкраінцаў

Загадка гаворкі вёскі Таракань (цяпер — Імянін) на Берасцейшчыне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930