Знайсці
22.10.2018 / 20:401РусŁacБел

Кулямётчыка з Уручча пакаралі «хіміяй» за стрэл, ад якога загінуў механік БМП

Менскі раённы суд прызнаў вінаватым у парушэньні правілаў абыходжаньня са зброяй са сьмяротным зыходам сяржанта Сяргея Крупу. Прысуд яму — 2,5 года пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў калёніі-пасяленьні, піша «Радыё Свабода».

Фота: Радыё Свабода.

Крупа на судзе цалкам прызнаў сваю віну. Сяржант сказаў, што ня ведае, ці будзе абскарджваць прысуд.

4 красавіка на палігоне непадалёк ад мікрараёну Ўручча пад Менскам падчас баявых заняткаў загінуў салдат Дзьмітры Ўдод.

Абвінавачаны, сяржант Сяргей Крупа, служыў апэратарам-наводчыкам на БПМ, якую вадзіў загінулы Дзьмітры Ўдод. Паводле Крупы, стрэльбы 4 красавіка меліся прайсьці ў тры этапы, падчас якіх адпрацоўвалася ня толькі трапнасьць стральбы з кулямёта, але і хуткасьць, зь якой экіпаж разьмяшчаўся ў БМП і пакідаў машыну.

«Адстраляўшы стужку, наводчык павінен праверыць, ці не засталося ў кулямёце патронаў, паставіць кулямёт на засьцерагальнік, падняць угару ствол, далажыць камандзіру БМП, што стральба скончана», — расказаў суду сяржант Сяргей Крупа.

4 красавіка перад чарговай стральбой пры зарадцы кулямёта той раптам стрэліў. Куля прайшла скрозь плячо і трапіла ў галаву мэханіка-кіроўцы Ўдода, які ў той момант займаў сваё месца ў БМП. Адзіны стрэл стаў сьмяротным.

Удод праходзіў сьведкам па справе сьмерці салдата Аляксандра Коржыча. Яны служылі ў адной роце 72-га аб’яднанага вучэбнага цэнтру.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930