Знайсці
22.10.2018 / 18:533РусŁacБел

Экс-дырэктара Жыткавіцкага маторабудаўнічага завода прысудзілі да 9 гадоў калоніі за хабар памерам $150 тысяч

Былога дырэктара Жыткавіцкага маторабудаўнічага завода Віктара Кур'яновіча прысудзілі да 9 гадоў калоніі за хабар у асабліва буйным памеры і злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі.

Паводле следства, у 2008-2015 гадах пры правядзенні канкурэнтнай працэдуры закупкі дырэктар завода дамовіўся з прадстаўнікамі некалькіх замежных кампаній аб атрыманні ад іх узнагароджання ў памеры 5% ад цаны кожнай здзелкі ў абмен на заключэнне (выкананне) кантрактаў на закупку металаапрацоўчага абсталявання. Па выніках конкурсу кіраўнік прымаў рашэнне аб прызнанні пераможцам канкрэтныя кампаніі, пра што паведамляў сябрам конкурснай камісіі.

Усяго з 2008 па 2015 год абвінавачаны незаконна атрымаў у якасці хабару $149,5 тысяч.

Кур'яновічу прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 9 гадоў калоніі, штрафу памерам 300 базавых велічынь — 7350 рублёў, з канфіскацыяй усёй маёмасці. Таксама экс-дырэктар на 5 гадоў пазбаўлены права займаць пэўныя пасады. Акрамя гэтага, з Кур'яновіча ў даход дзяржавы спагналі 315,7 тысячы рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930