Знайсці
22.10.2018 / 17:4833РусŁacБел

Лукашэнка выразаў з дрэва паганскага бога Белуна ФОТАФАКТ

Падчас наведвання Гродзенскага раёна Аляксандр Лукашэнка прыязджаў у аграсядзібу «Каробчыцы». Сярод іншага — майстар-класа па выразцы з дрэва яму правёў народны майстар Валянцін Багдзевіч.

Цікавым быў выбар майстра. Ён прапанаваў Лукашэнку папрактыкавацца ў выразцы старажытнага бога Белуна. «Гэта бог шчасця і ўдачы ў славян», — казаў яму Багдзевіч. Такія кадры былі прадэманстраваныя на тэлеканале «Беларусь-1».

Пра беларускую міфалогію і багоў дакладна вядома мала што. Існуе толькі шмат здагадак. Дык па адной з іх Бялун з’яўляецца прабацькам іншых нашых багоў старажытнасці. Ён выглядаў як стары з доўгай сівой барадой. Па адной з версій, гэта быў бацька Перуна.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930