Знайсці
22.10.2018 / 17:4824РусŁacБел

Беларускамоўная студэнтка ГрДУ пра падарунак Лукашэнкі: Захаваю як сямейную рэліквію

Беларускамоўная студэнтка трэцяга курса філалагічнага факультэта ГрДУ Аляксандра Радковіч атрымала ў падарунак ад Аляксандра Лукашэнкі пёравую ручку, піша «Гродзенская праўда».

Чытайце таксама: Беларускамоўная студэнтка ГрДУ не рашылася задаць Лукашэнку пытанне па-беларуску

У будучыні дзяўчына марыць стаць тэлевядучай. Працаваць пры гэтым хоча выключна на беларускіх тэлеканалах.

— Я патрыёт сваёй краіны. У Беларусі для моладзі адкрыты шырокія перспектывы, важна толькі ўмець заявіць пра сябе. Хочацца верыць, што ў мяне ўсё атрымаецца.

Дзяўчына прызналася, што ідучы на сустрэчу з Лукашэнкам, была перапоўненая пачуццём гонару і захаплення. Аляксандры ўдалося задаць яму пытанне.

У канцы сустрэчы Аляксандры даверылі уручыць Лукашэнку падарунак — альбом з гравюрамі знакамітых асоб, жыццё і дзейнасць якіх звязана з Гродзеншчынай.

Дзяўчына прэзентавала падарунак па-беларуску, але пытанне задала па-руску.

— Аляксандр Рыгоравіч усміхнуўся мне ў адказ і працягнуў тую самую ручку, якой пісаў падчас сустрэчы. Гэта было настолькі нечакана, што я нават не магу даслоўна ўспомніць, якія пры гэтым словы ён сказаў. Здаецца, прэзідэнт вымавіў — «а вось гэта мой падарунак для цябе», але я вельмі баюся памыліцца ў дакладнай фармулёўцы.

— У планах захаваць яго як сямейную рэліквію, пра якую ў будучыні змагу расказаць сваім дзецям. Карыстацца ручкай Аляксандра плануе толькі ў самыя значныя моманты жыцця — як талісманам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930