Знайсці
22.10.2018 / 17:205РусŁacБел

Экстрэмальная непагадзь у Італіі: град і залевы затапілі дарогі і метро ВІДЭА

Італію застала непагадзь: у Рыме прайшоў моцны дождж з градам, затапіла дарогі і некалькі станцый метро, тэмпература паветра рэзка ўпала і склала 8-10 градусаў, паведамляе ANSA.

Затопленыя пасля залевы вуліцы Рыма Фота: TG COM 24.

У многіх раёнах дождж быў з градам. Вуліцы ператварыліся ў рэкі, некаторыя аўтамабілісты затрымаліся ў сваіх машынах.

У гістарычнай базіліцы Сан-Себасцьяна-Фуоры-ле-Мура ўзровень вады падняўся да 1,5 м.

Падтапіла вуліцы сіцылійскага горада Катання. Ліўні выклікалі затрымкі рэйсаў у аэрапорце Палерма.

Штармавы вецер быў у Мілане, паваліўшы дрэвы ў прыгарадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930