Знайсці
22.10.2018 / 16:5619РусŁacБел

У Курапатах скончыліся раскопкі, памятны знак пачнуць ставіць праз два тыдні

Ва ўрочышчы Курапаты скончыліся археалагічныя раскопкі на месцы ўстаноўкі памятнага знака. Катлаван пад падмурак падрыхтаваны, сам знак пачнуць усталёўваць праз два тыдні.

Аўтары праекта прынеслі ў Курапаты макет будучага помніка. Фота: Вадзім Заміроўскі, Tut.by.

16 кастрычніка ў Курапатах пачаліся раскопкі на месцы, якое журы Мінкульта выбрала для ўстаноўкі мемарыяльнага знака — ён будзе стаяць на «Галгофе». Актывісты выступалі супраць гэтага месца і прапаноўвалі паставіць капліцу на ўваходзе ва ўрочышча, але раскопкі на гары ўсё ж пачаліся. Археолагі тлумачылі: раскопкі неабходна правесці, каб пераканацца, што пад помнікам не будзе парэшткаў ахвяр расстрэлаў. Да таго ж, гэта першыя за 20 гадоў археалагічныя працы ва ўрочышчы. Плошча раскопак была невялікая: тры на тры метры, глыбіня — два метры. У першы дзень работ археолагі знайшлі гільзы ад табельнай зброі работнікаў НКУС 1937-1940-х гадоў.

Раскопкі скончыліся ў канцы мінулага тыдня. Зараз археолагі будуць весці нагляд за добраўпарадкаваннем тэрыторыі вакол помніка — да яго плануюць пракласці сцежкі.

— Глыбіня для помніка патрэбна 1,4 метра, але мы выкопвалі амаль 2 метры, каб пераканацца, што там няма парэшткаў. Раскопкі скончаны, зараз мы працуем толькі ў фармаце археалагічнага нагляду за добраўпарадкаваннем сцежак, якія будуць пракладзены да помніка. Там мяркуецца з'ем грунту да 20 сантыметраў, таму будзем сачыць, можа гільзы ці асабістыя рэчы расстраляных трапяцца. Зараз проста выраўноўваюць сцежкі, якія добраўпарадкоўвалі і падсыпалі перад візітам Клінтана, — загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Вадзім Кошман.

Парэшткаў ці іншых прадметаў, акрамя гільзаў, падчас раскопак не знойдзена. Гільзы, па словах Вадзіма Кошмана, адносяцца да двух перыядаў: перыяду савецка-польскай вайны і 1937-1940-х гадоў.

Цяпер у катлаван будуць заліваць падмурак, а на пачатку лістапада плануюць пачаць устаноўку памятнага знака.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера