Знайсці
22.10.2018 / 16:3114РусŁacБел

У Гродне дзве сястры незаконна «зарабілі» на квітках на праезд амаль 30 тысяч даляраў

31-гадовую жыхарку Гродна падазраюць у тым, што яна з 2015 года па верасень 2018 года разам з сястрой незаконна гандлявала квіткамі на праезд праз «Гроднааблсаюздрук» — і «зарабіла» амаль 30 тысяч даляраў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Адна сястра прадавала квіткі «міма касы», а другая складала фіктыўныя фінансавыя справаздачы, інвентарызацыя ў гэты перыяд не праводзілася.

Аднак у верасні 2018 года кіёск усё ж праверылі. Крыху пазней удалося раскрыць злачынную схему і панесеную страту.

Падазраваныя віну прызналі. Па іх словах, грошы яны трацілі на пагашэнне крэдыту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930