Знайсці
22.10.2018 / 15:0832РусŁacБел

РПЦ прапанавала Канстанцінопалю выбачыцца за «шкоду сусветнаму праваслаўю»

Фота з Вікіпедыі

Руская праваслаўная царква лічыць, што Канстанцінопальскі патрыярхат павінен папрасіць прабачэння за шкоду, якую сусветнаму праваслаўю нанесла рашэнне даць УПЦ аўтакефалію. Такую заяву зрабіў прэс-сакратар патрыярха Кірыла святар Аляксандр Волкаў, піша ria.ru

Па словах патрыяршага прадстаўніка, рознагалоссі паміж Масквой і Канстанцінопалем могуць вельмі хутка завяршыцца, калі цэрквы выберуць шлях дыялогу.

«У гэтым сэнсе гэта вымяраецца адным фактарам: гэта ўсведамленне памылковасці сваіх дзеянняў і рашэнняў Канстанцінопальскім патрыярхатам яго сінодам і прынясенне выбачэнняў за тыя дзеянні, якія ўжо нанеслі істотны ўрон і ўсяму сусветнаму праваслаўю, і будучаму праваслаўю на ўкраінскай зямлі», — заявіў Волкаў падчас прэс-канферэнцыі.

Па словах прэс-сакратара патрыярха, такі крок будзе падтрыманы РПЦ як спроба «загаіць тыя раны, якія ўжо нанесеныя сусветнаму праваслаўю».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера