Знайсці
22.10.2018 / 15:5552РусŁacБел

Лукашэнка паставіў задачу выкапаць буракі да Дня кастрычніцкай рэвалюцыі

Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе паставіў перад аграрыямі жорсткі тэрмін — да 7 лістапада завяршыць усе восеньскія сельгаспрацы, распавёў журналістам віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, піша БелТА.

president.gov.by

Сітуацыі ў сельскай гаспадарцы кіраўнік дзяржавы на нарадзе надаў вельмі вялікую ўвагу, выслухаўшы даклады аб ходзе работ на месцах і ў цэлым па краіне. У цэнтры ўвагі былі пытанні завяршэння восеньскіх сельгасработ і пачатак падрыхтоўкі да пасяўной наступнага года. «Да 7 лістапада — буракі, кукуруза на зерне і кукуруза на сілас», — ахарактарызаваў фронт работ віцэ-прэм'ер.

Як было адзначана на нарадзе, у цэлым тэрміны вытрымліваюцца, і ёсць высокая ступень упэўненасці, што працы завершаць у тэрмін. Аднак Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на якасці гэтых работ, недапушчальнасці страт і задачы па забеспячэнні захаванасці ўраджаю.

«Сёння гэтая задача была вельмі жорстка пастаўлена і мне, і міністру, і кожнаму губернатару», — падкрэсліў Міхаіл Русы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930