Знайсці
22.10.2018 / 13:4220РусŁacБел

Трэцякласнік памёр на ўроку фізкультуры ў школе ў Быхаўскім раёне

Трэцякласнік памёр на ўроку фізкультуры ў школе ў аграгарадку Лудчыцы Быхаўскага раёна 19 кастрычніка, паведаміла TUT.BY чытачка Марына. Сумны факт пацвердзілі ў райвыканкаме. Дзіця памерла падчас бегу, распавяла сваячка хлопчыка. У яго было хворае сэрца.

Ягор жыў з мамай і бабуляй у суседняй вёсцы Тайманава. У яго ёсць старэйшая сястра, якая вучыцца ў Магілёве.

— Ягор быў актыўным хлопчыкам, ездзіў на ровары, але ў яго было хворае сэрца,— распавяла сваячка сям'і Марыя. — Штогод яны з мамай ляжалі ў бальніцы ў Магілёве, дзе ён праходзіў абавязковае абследаванне. Яму нейкі апарат спецыяльны ставілі (магчыма, гаворка ідзе пра холтар — прыбор для сутачнага маніторынгу ЭКГ). Ён быў моцным, разумным дзіцём. І ведаеце, нават калі яму было дрэнна на ўроку, ён не мог сказаць пра гэта, каб не было сорамна перад аднагодкамі.

Марыя кажа, што, са слоў маці хлопчыка, Ягор з аднакласнікамі быў на ўроку фізкультуры. Дзеці павінны былі прабегчы нейкую пэўную дыстанцыю, аднак Ягор раптам упаў.

— Яму спрабавалі дапамагчы — настаўнікі, медсястра. Выклікалі хуткую, але яна ехала 40 хвілін — занадта доўга, — кажа Марыя. — Вызвалення ад фізкультуры ў яго, наколькі я ведаю, не было.

Па словах Марыі, у даведцы, выдадзенай бацькам хлопчыка, указана, што прычына смерці высвятляецца. Заключэнні экспертаў павінны быць гатовыя праз месяц.

Дырэктар Лудчыцкай школы-сада Ігар Броўка ад каментара адмовіўся:

— Без каментарыяў давайце абыдземся, — сказаў Броўка і паклаў слухаўку.

У Міністэрстве адукацыі сказалі, што афіцыйнай інфармацыі пра выпадак гібелі на занятках у школе ў іх пакуль няма.

Атрымаць аператыўны каментар СК па факце смерці хлопчыка не ўдалося.

Пахаванне школьніка адбылося ўчора, 21 кастрычніка.

Анжаліка Васілеўская, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930