Знайсці
22.10.2018 / 10:157РусŁacБел

Курылец пакідае пасаду гендырэктара ХК «Дынама-Мінск»

У аўторак Анатоль Курылец пакіне пасаду генеральнага дырэктара хакейнага клуба «Дынама-Мінск» па асабістай ініцыятыве ў сувязі са сканчэннем кантракта, паведамляе прэс-служба «зуброў».

hcdinamo.by

— Назіральная рада клуба дзякуе Анатолю Адамавічу за плённую працу! За гэтыя гады ім была пабудаваная дакладная кіраўнічая структура, наладжана фінансавая дысцыпліна і значна павялічана камерцыйная прыбытак. Жадаем Анатолю Адамавічу моцнага здароўя і поспехаў у далейшай дзейнасці, - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы клуба.

«Дынама» выступае вельмі блага ў гэтым сезоне. Каманда займае апошні радок у Заходняй канферэнцыі, прайграўшы восем матчаў запар. У суботу «зубры» пацярпелі сакрушальную паразу ад «Сібіры» (0:6). Сёння «Дынама» гуляе з казахстанскім «Барысам», які ўзначальвае беларус Андрэй Скабелка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930