Знайсці
22.10.2018 / 14:565РусŁacБел

Прафесар Гарварда: Какосавы алей з'яўляецца чыстым ядам

Па словах прафесаркі Карын Міхельс, какосавы алей нават горшы за сала, бо ўтрымлівае амаль выключна насычаныя тлустыя кіслоты, якія могуць закаркоўваць каранарныя артэрыі.

Здымак Flickr.com / Meal Makeover Moms / CC BY-ND 2.0

Карын Міхельс, дырэктарка Інстытута прафілактыкі і эпідэміялогіі анкалагічных захворванняў Фрайбургскага універсітэта і прафесарка Гарвардскай школы грамадскай аховы здароўя, падчас лекцыі ў Фрайбургу заявіла, што какосавы алей з'яўляецца «чыстым ядам».

50-хвілінная лекцыя на нямецкай мове стала хітом YouTube і выклікала шмат спрэчак ў Інтэрнэце. Цяпер яна знікла з YouTube.

Падчас лекцыі «Какосавы алей і іншыя харчовыя памылкі» Міхельс падкрэсліла, што какосавы алей не з'яўляецца здаровым прадуктам. Прызнаны дагэтуль суперпрадуктам, летась ён патрапіў пад мікраскоп даследчыкаў пасля таго, як Амерыканскае таварыства кардыёлагаў (ACC) абнавіла свае рэкамендацыі, параіўшы пазбегнуць насычаных тлушчаў, якія ўтрымліваюцца ў какосавым алеі.

Міхельс зрабіла наступны крок, назваўшы какосавы алей «чыстым ядам» і «адным з найгоршых прадуктаў, якія вы можаце з'есці».

Аказалася, не існуе даследаванняў, якія б паказвалі значныя перавагі спажывання какосавага алею. Па словах Міхельс, ён нават горшы за сала, бо ў ім змяшчаюцца амаль выключна насычаныя тлустыя кіслоты, якія засмечваць каранарныя артэрыі. Яна адзначыла, што какосавы алей павышае ўтрыманне «кепскага халестэрыну» (ЛПНШ — Ліпапратэіны нізкай шчыльнасці), лішак якога павялічвае рызыку развіцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Эксперты рэкамендуюць аліўкавы алей або рапсавы алей у якасці альтэрнатывы, паколькі яны ўтрымліваюць шмат ненасычаных тлустых кіслот. Ільняны алей, багаты амега-3-ненасычанымі тлустымі кіслотамі, не можа выкарыстоўвацца ў цёплай ежы і для смажання.

Міхельс таксама выказала меркаванне пра такія «суперпрадукты», як ягады асаі, насенне чыа. Яна не называе іх шкоднымі, але лічыць іх неэфектыўнымі, бо ў большасці выпадкаў пажыўныя рэчывы, якія спажыўцы імкнуцца ў іх знайсці, таксама ўтрымліваюцца ў такіх больш даступных прадуктах, як морква, вішня і абрыкос. «Мы добра і дастаткова забяспечаныя», — сказала яна.

Але ці сапраўды насычаныя тлушчы настолькі шкодныя для здароўя?

Большасць навукоўцаў згодныя з тым, што аліўкавы алей або ільняны алей могуць быць важнымі элементамі дыеты.

Даследаванні, апублікаваныя ў American Journal of Clinical Nutrition, паказваюць, што ў людзей, якія звычайна ядуць сыр, п'юць тлустае малако і ядуць тлустыя малочныя прадукты ці прадукты, багатыя насычанымі тлустымі кіслотамі, верагоднасць смерці ад сардэчных прыступаў і інсультаў не вышэйшая за тых, хто пазбягае такіх прадуктаў.

Іншыя даследаванні, праведзеныя ў групе з 135 тысяч чалавек з 18 краін і апублікаваныя ў The Lancet, даказалі, што спажыванне вялікай колькасці тлушчу, але пры невялікім спажыванні вугляводаў, звязана з 23-працэнтным зніжэннем рызыкі смерці. І што яшчэ цікавей, не важна, харчуецеся вы насычанымі або ненасычанымі тлустымі кіслотамі.

Такім чынам, які прысуд какосаваму алею? Большасць міжнародных рэкамендацый па харчаванні прадугледжваюць умеранае спажыванне насычаных тлушчаў. Таму, калі ў вас ёсць слабасць да какосавага алею, проста знайце меру.

BusinessInsider.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930