Даслаць навіну
Знайсці
21.10.2018 / 21:42 23

У Слуцку жаніх па дарозе ў ЗАГС сутыкнуўся з міліцыянтам — і паскакаў на яго машыне ВІДЭА

Выпадак адбыўся ў Слуцку ў пятніцу, 19 кастрычніка. На відэа, якое апублікаваў kurjer.info, патрапіла сутыкненне машыны вясельнага картэжа і іншага аўтамабіля на вуліцы Віленскай, абодва рухаліся ў адным кірунку.

Жаніх ехаў у BMW. Кіроўца гэтай машыны рушыў з левай паласы ў правую. Па той жа паласе на высокай хуткасці ехала машына Saab.Па версіі ДАІ, BMW не саступіў дарогу аўтамабілю Saab супрацоўніка міліцыі.

У выніку жаніх, які знаходзіўся на пасажырскім сядзенні ў машыне картэжа і ехаў у ЗАГС на роспіс, страціў самакантроль, выйшаў з аўтамабіля і паскакаў па аўтамабілі Saab супрацоўніка міліцыі, пашкодзіўшы пры гэтым капот, дах і лабавое шкло (пашкоджанні апісаны па словах відавочцаў), перадае slutsk-gorod.by. З людзей ніхто не пацярпеў.

На гэтым канфлікт быў вычарпаны, кіроўца BMW і жаніх сваю віну прызналі. Па факце ДТЗ — адміністрацыйны пратакол, па факце пашкоджання аўтамабіля — крымінальная справа па артыкуле «хуліганства».

Абодва кіроўцы цвярозыя. Ніхто не пацярпеў.

Пра абставіны здарэння ў газету «Кур'ер» паведаміў адзін з чытачоў, ён жа падзяліўся запісам з відэарэгістратара. Мужчына пажадаў не называць сваё імя.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Павялічыць выяву

kurjer.info

0
Вадзім / адказаць
22.10.2018 / 11:11
Ну то бок ёсьць "стройка" - будоўля і ёсьць будавацца, перабудоўвацца.
Ёсьць "строй" - шыхт, шэраг, яшчэ як. Ну можна сказаць "зьмяняў шэраг". Можна падумаць над варыянтамі.
Але перабудавацца ў дарозе гэта майстэрства мець трэба.
1
партызан / адказаць
22.10.2018 / 11:27
Бордэльеро, што падразумеваетя пад: страны для жизни? Я разумею так, што ўсялякая антыбеларуская навалач, якая сюды(у гэтую страну) найбольш паскудзіть, хатеў бы каб нехта хутчэй зрабіў яму годны дабрабыт...
0
Беларус / адказаць
22.10.2018 / 22:05
Шкада гэтае вяселле , праз аднаго нялюцкага , усiм непрыемнасць . Спачуванне маладому i маладой i насуперак злому -шчасця, шчасця, шчасця i акiян кахання .
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31