Даслаць навіну
Знайсці
20.10.2018 / 22:23 40

«Як мы паставілі 70 вялізных крыжоў вакол Курапат»

Піша ў сябе ў фэйсбуку Зміцер Дашкевіч.

Павялічыць выяву

Дзьве тысячы гадоў таму Ісус паслаў семдзесят вучняў падрыхтаваць сабе дарогу, настаўляючы іх: «Вось, я даю вам уладу наступаць на зьмеяў і скарпіёнаў, і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам». Семдзесят вярнуліся з радасьцю, кажучы: «Госпадзе, і дэманы падпарадкоўваюцца нам у імя Тваё!» Яно ўяўлялася немагчымым дый і цяпер так уяўляецца, але 70 вялізных крыжоў узносяцца ў неба вакол Курапатаў. Нам пагражалі расправаю, суткамі і крыміналкамі, сьпілаванымі крыжамі, але нават дэманы былі вымушаны рэціравацца — крыжы стаяць і глядзяць увысь, і мы на волі глядзім — без адміністратывак, без крыміналак і, пакуль, нават бяз штрафаў.

Ня ведаю колькі, можа 70, можа тры разы па 70, — дзясяткі патрыётаў былі задзейнічаны ў гэтым чыне. Нехта ахвяроўваў грошы, нехта ўсталёўваў крыжы, нехта прынёс вады працаўнікам у сьпякотны працоўны дзень — узнагарода кожнага аднолькавая. Хоць я часта чую ад розных людзей: што я магу, у мяне сям’я і праца, тое і іншае — толькі малюпасенькую справу магу я зрабіць, якая ці вартая чаго? Але гэтым летам, калі адзін хлапак пад’ехаў да Курапатаў і прынёс нам пяцілітровік вады, мне адкрыўся сэнс словаў Хрыста: «Хто прымае прарока ў імя прарока, ўзнагароду прарока атрымае».

Нам здаецца, як гэта можа быць, гэта нелагічна: ты працаваў, зьнемагаў, йшоў да мэты дзённа і ночна, а той, хто прыняў цябе ў імя тваёй справы — атрымае такую ж узнагароду. Але гэта нашая мудрасьць, чалавечая. Мудрасьць жы зь неба сьведчыць, што герой справы і той, хто яго прымае — маюць адну ўзнагароду: і той, хто ахвяраваў тысячу рублёў і той, хто дзесяць; і той, хто ўсталёўваў 70 крыжоў і той, хто прынёс вады працаўніку. І гэтак у любой справе, да якой кожны патрыёт мае магчымасьць далучыцца: абарона Курапатаў, пераклад фільмаў на беларускую мову, падтрымка незалежных СМІ і многае, многае іншае — было б жаданьне і няхай яно ў кожнага будзе.

Агулам на ўсталяваньне 70 крыжоў пайшло 10075 рублёў, зь якіх сабрана 8525. Калі хто мае натхненьне ахвяраваць на Курапацкую справу, адпісвайцеся мне прыватна. Таксама заклікаю падтрымаць і далучыцца да літаратурных чытаньняў «Ноч растраляных паэтаў», якія пройдуць 29 кастрычніка з 20:00 да 24:00 у Курапатах. Распаўсюджвайце інфармацыю пра абарону Курапатаў і літаратурныя чытаньні пад хэштэгамі #Курапаты2018 і #Ночпаэтаў2018.

Зміцер Дашкевіч

0
відьмаявідьма / адказаць
22.10.2018 / 10:07
ладна.. так ужо і быць, AlesGut.. а як вам такі факт? (нацысты са сталіністамі, іванам жахлівым і інш. ізуверамі нервова кураць у старонцы)
'Уникальный случай в истории
Шестнадцатого февраля 1568 года все население Нидерландов — на тот момент оно составляло три миллиона человек — было приговорено к смертной казни.
В этот день Филипп II представил специальный меморандум, в котором говорилось, что «за исключением избранного списка имен, все жители Нидерландов были еретиками, распространителями ереси, и поэтому были виновны в государственной измене». Суд инквизиции принял это предложение, и 26 февраля Филипп подтвердил решение документом, в котором приказал исполнить постановление незамедлительно и без поблажек.'
адна з самых перадавых (калі не самая) краін таго часу.. як думаеце - а ці маглі быць сярод гэтага (усяго) насельніцтва пісьменнікі, мастакі, навукоўцы?
1
ЯНКА / адказаць
22.10.2018 / 13:00
★ Відзьма-я-відзьма, згодны з вашай пазыцыяй. Хрысьційства насамрэч яшчэ большае цемрашальства, чым сатанізам. І гэта ж..я вера прынесла чалавецтву неймаверна зла. Чаму? Ды таму што царкоўнікі выкарысталі й заўжды «разумелі» Хрыстаса на сваю гнюсную выгоду. ★
0
таки так! / адказаць
23.10.2018 / 10:19
Читаешь весь этот бред про кресты, про то, что вот пусть их будет больше да разных, - и убеждаешься в правоте одного остряка: "О жертвах политических репрессий / Вещают жертвы политических абортов".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30