Знайсці
20.10.2018 / 21:0718РусŁacБел

Пара, якая пакінула паміраць у бальніцы збітага хлопца, перад уцёкамі забрала выручку з крамы

Фота ГУУС Мінгарвыканкама

Ужо тры тыдні міліцыя шукае пару з Мінска, якая прывезла ў бальніцу моцна збітага хлопца. Яго жыццё выратаваць не ўдалося, распачата крымінальная справа. Журналісты тэлеканала АНТ адшукалі дзелавога партнёра Артура Бруйло, які распавёў пра свайго кампаньёна.

Паводле яго слоў, ён і Бруйло разам адкрылі міні-маркет. Яны пазнаёміліся ў калоніі, дзе абодва адбывалі тэрмін, тады ім і прыйшла ў галаву ідэя заняцца бізнэсам. Калі партнёр Бруйло прыйшоў раніцай 30 верасня ў краму, ён адразу зразумеў, што нешта адбылося — стаяла пляшка віна з пабітым рыльцам, на плітцы былі плямы крыві.

Кампаньён Бруйло ахарактарызаваў яго як вельмі разумнага чалавека — «пакуль не вып'е». Ён таксама распавёў, што ў сямейных адносінах Бруйло жонка шмат у чым дамінавала, і менавіта яе лічыць аўтарам ідэі збегчы ад следства.

Перад уцёкамі пара забрала выручку з крамы, а таксама ноўтбук з бухгалтарскімі дакументамі.

Партнёр Бруйло мяркуе, што муж і жонка маглі схавацца ў Расіі. Паводле яго слоў, «такое ўжо было».

Раней паведамлялася, што ў ноч з 29 на 30 верасня ў бакоўцы крамы па Вузаўскім завулку выпівалі чацвёра мужчын. Па версіі следства, 33-гадовы мужчына цяжка збіў 25-гадовага хлопца, а потым у кампаніі жонкі прывёз пацярпелага ў бальніцу. У міліцыі распавялі, што ў хлопца былі вельмі цяжкія траўмы. Некалькі дзён медыкі спрабавалі яго выратаваць, але не здолелі.

Мужа і жонку шукае міліцыя. Вядома, што ў той дзень яны з'ехалі на машыне Mercedes-Benz зялёнага колеру, дзяржнумар 3444 ВТ-2. Як высветлілі журналісты АНТ, машына была набытая ў растэрміноўку, грошы за яе муж і жонка поўнасцю так і не выплацілі.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930