Знайсці
19.10.2018 / 22:548РусŁacБел

Павел Севярынец пачаў трохмесячныя лідарскія курсы

У Мінску пачаліся трохмесячныя бясплатныя лідарскія курсы Паўла Севярынца, раней вядомыя як «Курсы дыджэяў Адраджэння». Першы занятак у культурніцкай прасторы «Тартак» сабраў поўную залю ўдзельнікаў усіх узростаў.

Нагадаем, пераможцамі папярэдніх курсаў, якія праводзяцца з 1999 года, былі Андрусь Кім і Наста Палажанка-Дашкевіч, Зміцер Хведарук і Барыс Гарэцкі, Дзяніс Садоўскі і Вольга Кавалькова, Алесь Мазанік і Алег Корбан, ды многія іншыя лідары новага пакалення.

Праграма курсаў уключае заняткі па беларусазнаўстве, індывідуальнай і масавай псіхалогіі, тэорыі і практыцы шоу, менеджменце, распазнаванні паклікання, адказным лідарстве, медыйных і сеткавых тэхналогіях, а таксама практычныя выпрабаванні.

Курсы праходзяць пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!».

bchd.info

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930