Даслаць навіну
Знайсці
19.10.2018 / 21:01 78

«Баг, бяжы!». У Старых Дарогах на вачах у дзяцей забілі сабаку, якога звалі ўлюбёнцам усяго горада

Аўчарку па мянушцы Баг забілі проста ў двары жылога дома 17 кастрычніка каля 7-ай гадзіны вечара. У гэты час там былі людзі. Дзеці спрабавалі заступіцца за сабаку, але іх абарона не дапамагла. «Не замінайце яму памерці!» — крычалі лаўцы з мясцовай камунальнай службы.

«Бітва адбылася на вачах у дзяцей, — распавяла жыхарка Старых Дарог Людміла, якая бачыла здарэнне з балкона свайго дома. — Я пачула шум у двары і выйшла на балкон. Дзіўна, што ўвечары на двор прыехала смеццевозка. Яна рухалася заднім ходам па зялёнай зоне. Дзеці крычалі: «Баг, бяжы! Бяжы!»

З машыны выйшлі двое мужчын, нехта з іх стрэліў у сабаку. Я бачыла, што ён упаў і спрабаваў падняцца. Некалькі хлопцаў кінулі ровары і кінуліся падымаць яго. Яны адцягнулі яго ў бок, я ўжо не бачыла куды, таму што сцямнела. Рабочыя пайшлі за імі і крычалі хлапчукам: «Не замінайце яму памерці!»

Жанчына ў двары стала абурацца, яна казала: «Што вы робіце?! Навошта забіваць сабаку? Ён такі добры, нікога не крыўдзіць, як нянька, яго ўсе любяць».

Мужчыны пабачылі, што народ абураецца, селі ў машыну і з'ехалі. Але мне з балкона было бачна, што яны проста заехалі за рог, пакінулі машыну і пайшлі шукаць сабаку».

На наступны дзень дачка Людмілы, прыйшоўшы дадому, распавяла, што школьнікі (яна вучыцца ў школе №3) былі ўзбударажаныя гэтай падзеяй. 18 кастрычніка вучні на перапынках абмяркоўвалі гэтае здарэнне. Дзеці былі ўзрушаны тым, як забівалі жывёлу. У іх на вачах лаўцы схапілі напаўжывога сабаку за заднія ногі і закінулі ў смеццевую машыну.

Людміла распавяла карэспандэнту «Кур'ера», што ў сабакі, здаецца, ёсць гаспадар і звычайна ён знаходзіцца на тэрыторыі былой вайсковай часці, але любіць бегаць па горадзе.

У суполцы ўкантакце «Падслухана Старыя Дарогі» неабыякавыя гараджане праз сацсеткі шукалі гаспадара, знаходзіліся і ахвотныя забраць Бага з вуліцы. Але дырэктар прадпрыемства не хацеў нікому аддаваць сабаку. У прыватнасці, Максім Сямян напісаў: «ДДКа, я там працую, яго завуць Баг, ён незразумела чаму збягае з тэрыторыі, ужо разы тры збягаў, калі гаспадар добры, няхай забірае, сабака ласкавы і добры!». Сярод водгукаў былі і такія: «Гэты немец ужо любімчык усяго горада)) А наступіць галодны год, прыйдзе ў ДДК».

Павялічыць выяву

«Чый прыгажунчык заблукаў? Выглядваў у мінаках свайго чалавека. Гаспадар, забяры дадому», — такі подпіс пад гэтым фота vk.com

Павялічыць выяву

Баг быў міралюбівы, дзеці часта гулялі з ім. Фота: vk.com.

«Я хачу, каб гэтая гісторыя не засталася па-за ўвагай. Такая жорсткасць на вачах у людзей!» — сказала Людміла.

Дыспетчар КУП «Старадарожская ЖКГ» сказала карэспандэнту «Кур'ера», што спецыялісты па адлове выехалі па гэтым адрасе, таму што ім тэлефанавалі жыхары мікрараёна.

ДАВЕДКА. У адпаведнасці з «Правіламі ўтрымання хатніх сабак, котак, а таксама адлову безнаглядных жывёл у населеных пунктах Рэспублікі Беларусь»: «Мерапрыемствы па адлове сабак, котак праводзяцца па графіках, узгодненых з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, і па заяўках арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадстаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, і іншых арганізацый. У выключных выпадках па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў дапускаецца адстрэл безнаглядных жывёл».

Інфа-Кур'ер

3
Олег С. / адказаць
21.10.2018 / 16:14
Не могу понять психологию  любителей собак и котов. Ладно еще, если у людей были по пять комнат в квартире, так нет же, сами ютятся в двух-, трехкомнатных квартирах.Бывал я у товарищей, которые содержат собак или котов. Вонища, и все нормально. Может это сказывается деревенское происхождение, где необходимо иметь собаку и кота. Собака охраняет дом, кот ловит мышей. Тут понятно, ну а в квартире каких мышей ловить.Собаку моют в ванне, потом сами моются. Перед этим этот собака,где только не лазал и нюхал под хвостом. И вот эти люди учат меня любить их животных и бродячих.  
1
Кот / адказаць
21.10.2018 / 16:32
Ранее уже упамяналось: убили не просто собаку- убили друга! Вот над чем акцентировать проблему надо. Убили что- то важное, ценное в душах людей. Взрослые люди в очередной раз преподали мерзкий и бесчеловечный урок маленьким детям. А потом сами же буду призывать этих же детей к морали и гуманизму.
0
Ника / адказаць
23.10.2018 / 12:05
Посмотрите фильм: "День, когда земля остановилась!" Собаки лучше нас, особенно овчарки, умнейшие и добрейшие создания! А многие люди - твари! Кому мешала добрая собачка?! Я представляю психическую травму детей!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30