Знайсці
19.10.2018 / 20:312РусŁacБел

Магілёвец скраў ровар і паехаў на ім у грыбы. А калі яго знайшла міліцыя — адмовіўся з яго злазіць

У міліцыю звярнулася 32-гадовая магіляўчанка і папрасіла знайсці ровар, які знік каля пад'езда яе дома.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі, што транспартны сродак пакаціў 35-гадовы беспрацоўны магілёвец, якога раней ужо судзілі за крадзяжы.

На чужым ровары ён адправіўся ў грыбы. Калі праваахоўнікі яго знайшлі, доўга аднекваўся, сцвярджаючы, што гэта яго транспартны сродак, катэгарычна адмаўляючыся злазіць.

Матэрыял перададзены ў Магілёўскі міжраённы аддзел СК для прыняцця рашэння аб распачынанні крымінальнай справы за крадзеж.

mogilevnews.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930