Даслаць навіну
Знайсці
19.10.2018 / 16:59 83

Правакатар распачаў бойку ў Курапатах ВІДЭА

У пятніцу 19 кастрычніка маладафронтавец Зміцер Дашкевіч разам са сваімі паплечнікамі ўсталёўваў дваццаць крыжоў ва ўрочышчы Курапаты. Дашкевіч ставіць новыя крыжы ў памяць аб забітых па пятніцах, у гэты дзень у «Маладога фронту» дзяжурства ля рэстарана «Паедзем, паядзім».

Павялічыць выяву

Правакатар, які распачаў бойку.

Калі толькі маладафронтаўцы пачалі ўсталёўку крыжоў, то з’явіўся хлопец, які прадставіўся мясцовым жыхаром, якога абураюць крыжы. Актывісты пазналі ў ім сталага наведвальніка «Паедзем, паядзім».

«Гэты чалавек скакаў па крыжах, пасля ў яго адбылася бойка з Сержуком Кедышкам, ён ударыў Сержука ў твар», — адзначыў Дашкевіч.

Таксама ў Курапаты прыязджалі прадстаўнікі ўладаў. Ад Мінскага райвынкама былі намеснік старшыні Аляксандр Мякіннік, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справаў моладзі Сяргей Шаблыка.

ЗП

2
хамса / адказаць
21.10.2018 / 10:42
пра поўзаць, Гусарская баллада, канечне пажартавала) нават калі на адно калена хто бухнецца, гэта мяне вельмі збянтэжыць.. не люблю ўсё гэта.. вось напрыклад усё той жа муж не памятаю, каб кветкі мне калі дарыў.. кактус быў падарыў аднойчы - так) мы нават назву прыдумалі для нашых адносінаў - суровая панкаўская рамантыка
хаця.. вось калі б лукашэнка перада мной на калені ўстаў і прасіў прабачэння, то.. хм.. і можа б я нават даравала ўжо яму.. раней бы не даравала - не.. а цяпер во з гадамі памягчэла нешта.. не толькі ён памягчэў, а і я)
9
Серж / адказаць
21.10.2018 / 11:05
Хватит сказки про куропаты!!!!!Дашкевич и Ко таким образом пытаются отбелить преступления Язепа Сажича и ему подобных.Противно.
1
дзе грошы, Расея? / адказаць
21.10.2018 / 12:01
Можа час біць іх у адказ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30