Знайсці
19.10.2018 / 16:502РусŁacБел

Мужчыну забрала хуткая, а ён скраў дарагі апарат ЭКГ з лякарні

Мужчына, якога прывезла хуткая, скраў апарат ЭКГ коштам больш за 4 тысячы рублёў з прыёмнага аддзялення Мінскай абласной клінічнай бальніцы, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Прапажу дарагога медыцынскага абсталявання выявіла медсястра, якая ў мужчынскім аглядным пакоі апытвала чарговага пацыента. Яна знайшла на падлозе сеткавы шнур ад апарата. Супрацоўнікі міліцыі прагледзелі запісы камеры відэаназірання і высветлілі асобу злодзея.

Высветлілася, што мужчыну ў бальніцу даставіла брыгада хуткай дапамогі. У аглядным пакоі ён павінен быў дачакацца лекара, але вырашыў зрабіць інакш. Прыхапіўшы прыбор, зламыснік спакойна пакінуў бальніцу. Толькі ён не ўлічыў, што ў суправаджальным лісце, які запаўнялі медработнікі, пазначаны яго даныя. Выкрадальнікам аказаўся 36-гадовы жыхар Мінскага раёна.

Мужчыну за крадзеж пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930