Знайсці
19.10.2018 / 16:343РусŁacБел

У Івацэвіцкім раёне мядзведзь разбурыў вуллі

У лясах Івацэвіцкага раёна блукае мядзведзь. Сляды яго бачылі ў паляўнічых угоддзях на Целяханшчыне. Стала вядома, што жывёла пачала знішчаць вуллі пчаляроў, піша «Івацэвіцкі веснік».

Фота: pixabay.

Журналістам пра гэта паведаміў пчаляр Сяргей Б. Упершыню яму і яго знаёмым сябрам па захапленні пчоламі прыйшлося забіраць вуллі з лесу каля Козікаў, бо драпежнік трушчыць гэтыя вуллі, нібы пачкі запалак. Гэтыя вуллі стаялі там дзесяцігоддзямі і ў зімовы перыяд, ніхто іх не кранаў, але цяпер пачалося незразумелае. Сяргей Б. паведаміў, што мясцовыя егеры пацвярджаюць дагадку: тут гаспадарыць мядзведзь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930