Знайсці
19.10.2018 / 15:1223РусŁacБел

Пагранічнікі бачаць небяспеку для Беларусі ў тэрытарыяльных прэтэнзіях суседніх дзяржаў і фарміраванні на памежжы сепаратысцкіх настрояў

На сайце pravo.by з’явіўся афіцыйны ўказ Аляксандра Лукашэнкі пад нумарам №410. У ім вядзецца гаворка «Аб забеспячэнні пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2018-2022 гады». У дакуменце адзначаецца, што канцэпцыя накіраваная на «павышэнне стану абароненасці нацыянальных інтарэсаў у прыгранічных тэрыторыях ад знешніх і ўнутраных пагрозаў».

Фота Сяргея Гудзіліна.

Вось, якія галоўныя выклікі адзначаюцца стваральнікі гэтага дакумента:

  • Узнікненне міждзяржаўных супярэчнасцяў па пытаннях праходжання дзяржаўнай мяжы і прад'яўленне Рэспубліцы Беларусь тэрытарыяльных прэтэнзій, у тым ліку з намерам прымяніць ваенную сілу;
  • Спыненне кантактаў па лініі пагранічных упаўнаважаных і ўзаемадзеяння па рашэнні памежных пытанняў з сумежнымі дзяржавамі, ажыццяўленне правакацый, у тым ліку ўзброеных, на дзяржаўнай мяжы;
  • Ажыццяўленне актаў тэрарызму або іншых экстрэмісцкіх дзеянняў у Рэспубліцы Беларусь асобамі, датычнымі да экстрэмісцкіх, у тым ліку тэрарыстычных, арганізацый, незаконных узброеных фарміраванняў, міжнародных злачынных групаў, іншымі радыкальна настроенымі асобамі, якія мэтанакіравана прыбылі ў Рэспубліку Беларусь;
  • Дэзарганізацыя сістэмы дзяржаўнага кіравання на прымежнай тэрыторыі, выкліканая высокім узроўнем трансгранічнай арганізаванай злачыннасці і карупцыі;
  • Фарміраванне сярод насельніцтва прыгранічнай тэрыторыі антыканстытуцыйных настрояў, заснаваных на сепаратысцкіх ідэях, дзеянні, накіраваныя на практычную рэалізацыю такіх ідэй;
  • Узнікненне міжэтнічных і міжканфесійных канфліктаў, а таксама павышэнне пратэстнай актыўнасці насельніцтва на прымежнай тэрыторыі да крайняй формы — масавых беспарадкаў, якія прывялі б да незаконнага перасячэнне дзяржаўнай граніцы;
  • Абмежаванне транзітных магчымасцяў і прывабнасці Рэспублікі Беларусь;
  • Зніжэнне ўзроўню дабрабыту і якасці жыцця насельніцтва прыгранічнай тэрыторыі;
  • Абвастрэнне санітарна-эпідэміялагічнага і экалагічнага становішча на прымежнай тэрыторыі, выкліканае трансгранічнымі працэсамі;
  • Іншыя працэсы трансгранічнага характару і іх наступствы, здольныя нанесці адчувальны шкоду нацыянальным інтарэсам у памежнай прасторы.

Падобна, што сітуацыя ва Украіне паспрыяла з’яўленню некаторых пунктаў гэтай канцэпцыі. Прынамсі тых, дзе гаворка вядзецца пра спрыянне сепаратысцкіх настрояў у памежных тэрыторыях, а таксама тэрыторыяльныя прэтэнзіі суседніх дзяржаў. І гаворка тут, хутчжй за ўсё, не пра Літву ці Латвію.

Пры гэтым адзначаецца, што ў нашай краіне створаныя ўсе ўмовы для выяўлення і нейтралізацыі выклікаў і пагрозаў пагранічнай бяспекі. Паміж Беларуссю і памежнымі дзяржавамі створаны «бесканфліктны характар адносінаў» па пагранічных пытаннях.

«Дзяржаўная мяжа не з'яўляецца прадметам тэрытарыяльных спрэчак і прэтэнзій, стан памежнай бяспекі стабільны», — адзначаецца ў дакуменце.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930